wd wp Пошук:

Янка Антонавіч Багдановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багдановіч. Янка Антонавіч Багдановіч (псеўданімы і крыптанім: Я. Ваўштолскі; Янка Ваўштолскі; Я. Б.; 4 (17) лістапада 1906, в. Гірбінята Ашмянскага павета, Віленскай губерні, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 13 ліпеня 1990, Вільня) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, мемуарыст.

Біяграфія

Пасля смерці бацькоў у 1918 жыў і выхоўваўся ў Барунскім і Віленскім дзіцячых прытулках, якія былі арганізаваны ў час Першай сусветнай вайны беларускай інтэлігенцыяй. У 1927 скончыў Віленскую беларускую гімназію. Да 1941 працаваў у друкарні імя Ф. Скарыны.

Публікаваўся з 1930. Адзін з выдаўцоў часопіса «Шлях моладзі» (1929-38). У гады 2-й сусветнай вайны вучыўся ў Віленскай настаўніцкай семінарыі; адначасова і пасля заканчэння яе настаўнічаў. У 1952 паступіў у Нова-Віленскі педагагічны інстытут, але ў жніўні таго ж года арыштаваны і сасланы ў Варкуту. Рэабілітаваны ў вер. 1956. Вярнуўся ў Вільню, дзе працягваў настаўнічаць. Скончыў педагагічны інстытут. Напісаў кніжку ўспамінаў, якая выйшла пасля яго смерці[1]. Пахаваны на віленскіх могілках Саўлес.

Зноскі

  1. Янка Багдановіч. На жыццёвым шляху: успаміны. — Мн .: Мастацкая літаратура, 1992. — 142 с. — 1 800 экз. — ISBN 5-340-00716-2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лістапада
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вільнюскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 13 ліпеня
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Мемуарысты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта