wd wp Пошук:

Часлаў Будзька

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Будзька. Часлаў (Чэслаў) Будзька (29 чэрвеня 1913, Вільня15 жніўня 1985, Чыкага, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік. Сын Эдварда Будзькі.

Біяграфія

Сын Эдварда Будзькі. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, аддзел гісторыі гуманістычнага факультэта Універсітэта Стэфана Баторыя (1938). Быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза, супрацоўнічаў з беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі[1], актыўна ўдзельнічаў у працы Таварыства прыяцеляў беларусаведы. За нацыянальную дзейнасць быў пазбаўлены права працаваць па спецыяльнасці[1]. З-за пераследу і беспрацоўя выехаў у Варшаву, потым у Кельцы. Працаваў у кааператыве «Społem». У 1939—1941 гадах жыў у Вільні, працаваў у выдавецтве, затым, у час вайны знаходзіўся ў Германіі[1]. У першыя паваенныя гады жыў у лагеры DP у Ватэнштэце, працаваў настаўнікам гісторыі і беларускай мовы ў мясцовай Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча[1]. У 1946 годзе ў Ватэштэце выдаў кнігу сакратара С. Баторыя Р. Гейдэнштэйна «„Пад Полацкам дажджы“ (Запіскі з 1579 году)»[2].

У 1948—1951 гадах жыў у Вялікабрытаніі, з 13 снежня 1948 — член Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. З 1951 жыў у ЗША, у Чыкага. Быў актывістам Чыкагскага аддзела Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА). Апроч асноўнай працы, займаўся грамадска-асветніцкай дзейнасцю, гістарычнымі даследаваннямі, праектаваннем вышыванак і дываноў[1]. У 1968 годзе Часлаў Будзька выдаў фотаспосабам кнігу папулярнай гісторыі Беларусі А. Станкевіча «Пазнайма нашую мінуўшчыну»[3]. У 1970—1971 годзе сумесна з В. Пануцэвічам выдаў фотаспосабам асобныя артыкулы пра беларусаў і беларускае пытанне Ё. Лабадоўскага «Litwa i Białoruś».

Ч. Будзька перадаў значную колькасць кніг і матэрыялаў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане. Згодна з сямейным пажаданнем прыватны архіў Ч. Будзькі захоўваецца ў Immigration History Research Center, University of Minnesota (311 Andersen Library, 221—21st Avenue South, Minneapolis, MN 55455-0439).

Творы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Юрэвіч Л. Літаратурны рух…
  2. Belarusian publishing in the West: a bibliography: [this bibliography marks the centennial of the Belarusian newspapers, Naša Dola and Naša Niva] = Беларускі друк на Захадзе: бібліяграфія / Vitaut Kipel, Zora Kipel; edited by Jerzy Garbinski & Liavon Yurevich; Belarusian Institute of Arts and Sciences; Polish Academy of Sciences, Institute of Slavic Studies. — New York—Warsaw: Belarusian Institute of Arts and Sciences — Polish Academy of Sciences, Institute of Slavic Studies, 2006. — XVI, 841 p. — P. 45. — (Bibliographic series; N 7). — ISBN 83-8919-142-3.
  3. Belarusian publishing in the West… — P. 290.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Памерлі ў Чыкага
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня
Катэгорыя·Члены Беларускага студэнцкага саюза
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Асобы