wd wp Пошук:

Андрэй Паўлавіч Якубецкі

Андрэй Паўлавіч Якубецкі (1892, в. Сухмяні Гродзенскай вобл — пасля 1944) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, ваенны.

Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1912), настаўнічаў. Скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча. Удзельнік Першай сусветнай вайны, у лютым 1918 дэмабілізаваны ў чыне капітана.

У лістападзе 1918 г. увайшоў у Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў, адзін з ініцыятараў склікання Гродзенскага беларускага сялянскага з’езда (1918), старшыня створанай з’ездам Гродзенскай павятовай рады. 16 сакавіка 1919 г. А. Луцкевіч прызначыў Андрэя Якубецкага намеснікам па палітычных справах сакрэтнага камісара Гарадзеншчыны П. Алексюка. У ліпені 1919 г. абраны ў Цэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Гродзеншчыны, кааптаваны ў Беларускую вайсковую камісію (БВК) і прызначаны намеснікам старшыні камісіі. Восенню 1920 у Лодзі аднавіў дзейнасць БВК і стаў яе старшынёй, у кастрычніку ў Гродне займаўся вярбоўкай жыхароў у склад беларускіх воінскіх фарміраванняў.

У лістападзе 1920 з групай беларускіх афіцэраў выехаў у м. Семежава Слуцкага павета для падтрымкі Слуцкага паўстання. Найвышэйшай радай БНР прызначаны «галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Рэспублікі». Пасля ліквідацыі паўстання — у Вільні.

У лютым 1922 у ліку 33 беларускіх і літоўскіх нацыянальных дзеячаў высланы польскімі ўладамі з Вільні ў Літоўскую Рэспубліку. 3 мая 1922 у Латвіі, выкладаў у Дзвінскай беларускай гімназіі, удзельнічаў у працы мясцовых беларускіх грамадскіх арганізацый, супрацоўнічаў з беларускім музеем імя І. Луцкевіча ў Вільні. Быў абвінавачаны ў антыўрадавых дзеяннях у час судовых працэсаў над беларускімі нацыянальнымі актывістамі ў Латвіі, апраўданы судом.

Падчас Другой сусветнай вайны кіраваў Дзвінскім аддзяленнем Беларускага нацыянальнага аб’яднання ў Латвіі. Пасля 1944 лёс невядомы.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Удзельнікі Слуцкага паўстання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Выпускнікі Аляксандраўскага ваеннага вучылішча
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Свіслацкай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Латвіі