wd wp Пошук:

Аляксей Сянкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сянкевіч. Аляксей Сянкевіч (15 лістапада 1904, в. Новы Свержань Мінскага павета, цяпер Стаўбцоўскі раён12 снежня 1991, Саўт-Рывер, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Па некаторых звестках навучаўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1930-х гадах адзін са стваральнікаў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі ў Заходняй Беларусі. Напярэдадні 2-й сусветнай вайны пад ціскам польскіх уладаў вымушаны выехаць у Германію, потым кіраваў аддзелам Берлінскага беларускага камітэта ў Бяле-Падляскай.

У ліпені 1941 года вяртаецца ў Беларусь, працуе рэдактарам «Менскае газэты». У 1942—1943 гадах рэдагаваў мінскую газету «Голас вёскі». У 1942 годзе далучаецца да Цэнтральнага Камітэту падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1943-1944 гадах кіруе Мінскім акруговым камітэтам БНП. У 1943 годзе, як упаўнаважаны прадстаўнік, быў пасланы ЦК БНП да Старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка ў Берлін. Ад вясны 1944 года — афіцэр прапаганды БКА, супрацоўнік мясцовай газеты «Пагоня».[1]

У ліпені 1944 года выехаў у Чэхію, потым пераехаў у Берлін, дзе жыў да 1950 года. У 1950 годзе выехаў у ЗША. Жыў у Саўт-Рыверы, браў удзел у грамадскім жыцці, быў сябрам Беларускай цэнтральнай рады, актывістам парафіі Св. Ефрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы.

Зноскі

  1. Сяргей Ёрш Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Памерлі 12 снежня
Катэгорыя·Члены Беларускай краёвай абароны
Катэгорыя·Члены Беларускай незалежніцкай партыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новым Свержані
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Памерлі ў Саўт-Рыверы
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе