wd wp Пошук:

Станіслаў Лявонавіч Станкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Станкевіч. Станіслаў Лявонавіч Станкевіч (1886, в. Арляняты, Ашмянскі павет, цяпер Смаргонскі раён — 3 лютага 1964) — беларускі выдавец, паэт.

У 1903—1919 гг. працаваў у аптэках Пецярбурга, падтрымліваў сувязі з Б. Эпімах-Шыпілам. З пачатку 1920-х г. супрацоўнічаў з Беларускім выдавецкім таварыствам у Вільні, у 1926 адкрыў уласную беларускую кнігарню. Выдаваў разам з З. Верас адрыўныя беларускія календары. У 1920-я г. выступаў з літаратурнымі творамі ў перыядычным друку Заходняй Беларусі. С. Станкевіча лічаць аўтарам зборнікаў вершаў «Смех — не грэх» (1926), «З майго ваконца» (1928). Пісаў аўтабіяграфічную паэму «Лявонава доля». Арыштаваны органамі НКУС 30.10.1945 і асуджаны на 10 гадоў высылкі ў Пермскую вобласць. У 1954 годзе вярнуўся ў Вільнюс. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Stanisław Stankiewicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выдаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выдаўцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арлянятах
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных