wd wp Пошук:

Язэп Рэшаць

Язэп Рэшаць (28 жніўня 1890, в. Рушчаны, Гродзенская губерня — 15 лютага 1958; Псеўданімы: Язэп Рушчанец, J.Ruščanec; Крыптанімы: І. Р.) — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, навуковец, педагог, пісьменнік, драматург і публіцыст. Каталіцкі святар заходняга абраду, бенедыкцінец, місіянер, доктар філасофіі і тэалогіі. Адзін з відных тэолагаў і вучоных у гісторыі беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і беларусаў-каталікоў Яна і Ганны (у дзявоцтве Баброўская) Рэшацяў. Скончыў Беластоцкую гарадскую гімназію (1910). У 1910 г. паступіў у Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. На правах члена ўваходзіў у культурна-асветны гурток беларускіх студэнтаў. У 19131915 г. супрацоўнічаў з каталіцкім тыднёвікам «Беларус». Вучыўся ў Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме (1913—1919), які скончыў са ступенню доктара філасофіі і тэалогіі, адначасова наведваў заняткі ў папскім Усходнім інстытуце (1919—1921) і ў Collegium Germanicum. Пасвячоны ў святары 2.12.1917 у Рыме.

Пасля вяртання на радзіму ў 1921 г. кароткі час служыў вікарыем-кааператарам у Гродне. Працаваў у Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі на пасадзе прафесара філасофіі і апалагетыкі. Адначасова выкладаў патрыстыку ва Універсітэце Стэфана Баторыя і Закон Божы ў Віленскай беларускай гімназіі.

Прымаў удзел у заходнебеларускім нацыянальна-рэлігійным жыцці. У 19281929 г. актыўны дзеяч Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. У складзе беларускай дэлегацыі ўдзельнічаў у працы 5-га Уніяцкага кангрэса ў Велеградзе (Чэхаславакія, 20-24.7.1927). Супрацоўнічаў каталіцкім перыядычным выданнем «Chryścijanskaja Dumka».

З прыходам на пасаду кіраўніка Віленскай дыяцэзіі біскупа Р. Ялбжыкоўскага пераведзены ў Беластоцкую настаўніцкую семінарыю, а пазней — на душпастырскую дзейнасць у в. Даўнары на Падляшшы (з 1931). У 1938 г. выехаў у ЗША да кс. Яна Тарасевіча ў мясцовасці Лайл (Ліс-Ілінойс) каля Чыкага, дзе ўступіў у ордэн бенедыкцінцаў у абацтве Св. Пракопа. Пасля года навіцыяту атрымаў манаскае імя Апанас.

Аўтар рэлігійных і навуковых кніг «З Хрысьціянскай Аполёгэтыкі», «Сьвятыя», Асновы хрысціянскай веры для беларускага народа (Вільня, 1927, кірыліцай, пад крыптанімам І. Р.), «Кароткі Катэхізм для Беларусаў-Каталікоў» (Вільня, 1927, лацінкай, выдана за кошт архібіскупа Р. Ялбжыкоўскага; Перавыд.: Мінск, кан. 1941 кс. С. Глякоўскім без дазволу нямецкай цэнзуры). Адзін з распарцоўшчыкаў статуту Лігі абароны правоў беларусаў-каталікоў. Пад псеўданімам Язэп Рушчанец выдаў п’есы «Першыя Ластаўкі», «Зорка-ідэя».

Сястра Язэпа Рэшаця — Марыя, жонка Браніслава Туронка і маці Юрыя Туронка.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў ЗША
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Папскага ўсходняга інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віленскай губерні
Катэгорыя·Выпускнікі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі