wd wp Пошук:

Аляксандр Калодка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калодка. Аляксандр Калодка (14 снежня 1911, в. Церабостынь, Стаўбцоўскі павет, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 15 лістапада 1985) — беларускі грамадскі дзеяч у Аўстраліі, магістр права.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў гарадское вучылішча ў Ярэмічах (цяпер Карэліцкі раён), у 1926 г. паступіў у Віленскую беларускую гімназію. У 1928—1932 гг. вучыўся ў польскай гімназіі імя Адама Міцкевіча ў Вільні. Супрацоўнічаў з газетамі «Беларускі дзень», «Сялянская ніва». У 1938 г. скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта з дыпломам магістра права. Працаваў у юрыдычным аддзеле грамадскага забеспячэння. У 1940—1941 гг. настаўнічаў у Вільні.

З верасня 1941 г. працаваў надзвычайным упаўнаважаным акруговага камісара ў Вілейцы, дзе займаўся беларусізацыяй адміністрацыі. У 1943 г. арыштаваны вілейскім гестапа. Быў вязнем канцэнтрацыйных лагераў Асвенцім, Біркенаў, Бухенвальд і інш. Пасля вайны працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце, супрацоўнічаў з беларускай прэсай, Арганізацыяй былых вязняў канцэнтрацыйных лагераў.

У маі 1948 г. прыехаў у Аўстралію, працаваў на цукровых плантацыях у Квінслендзе, пазней — рабочым у Мельбурнскім порце. Арганізатар сектара Рады БНР у Аўстраліі, першага Беларускага клуба ў Мельбурне. Адзін з заснавальнікаў Беларускага аб’яднання ў Аўстраліі, якое, аднак, праз год пакінуў. Сябра Згуртавання беларусаў у Вікторыі, Згуртавання беларускіх камбатантаў, Каардынацыйнага камітэта беларускіх арганізацый у Аўстраліі, Беларускага цэнтральнага камітэта ў Вікторыі. Сталы аўтар заметак пра жыццё беларусаў Мельбурна ў газетах «Бацькаўшчына» і «Беларус». Член Беларускага інстытута навукі і мастацтва.

Пахаваны разам з жонкай Брыгітай на могільніку Фоўкнэр Меморыял Парк каля Мельбурна[1].

Працы

Зноскі

  1. Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Аўстраліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Вязні канцлагера Асвенцім
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вязні канцлагера Бухенвальд
Катэгорыя·Пахаваныя ў штаце Вікторыя
Катэгорыя·Члены Беларускага інстытута навукі і мастацтва
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў Аўстраліі
Катэгорыя·Памерлі 15 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мельбурне
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)