wd wp Пошук:

Ніна Аляксандраўна Сасноўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сасноўская. Ніна Аляксандраўна Сасноўская (1892, в. Дабраволя Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні, цяпер у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці — 1979, г. Вільнюс) — заходнебеларускі мастак-графік, педагог

Біяграфія

У 19101911 гадах вучылася ў Віленскай рысавальнай школе. Два гады (19191921) як вольная слухачка займалася на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта. У пачатку 1920-х працавала выкладчыкам малявання ў Віленскай беларускай гімназіі.

У 1923 годзе выканала алоўкавы партрэт Я. Купалы, які быў літаграфіраваны на камень мастаком Я. Горыдам. Надрукаваны ў віленскай друкарні Ласкова, партрэт Я. Купалы атрымаў шырокае распаўсюджанне сярод беларускага насельніцтва ў Заходняй Беларусі ў перадваенны перыяд (1930—1939).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свіслацкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў