wd wp Пошук:

Язэп Малецкі

Язэп Малецкі (12 студзеня 1906, в. Якужы, Мёрскі раён, Беларусь — 6 чэрвеня 1982, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч, рэдактар і выдавец; урач.

Біяграфія

Закончыў гімназію імя Стэфана Баторыя ў Друі, атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю ў Віленскім універсітэце. Са студэнцкіх гадоў прымаў удзел у беларускім культурным і нацыянальным руху, член Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта. Працаваў урачом з 1935 г., перад вайной спецыялізаваўся па акушэрстве і гінекалогіі ў Варшаве. З пачатку вайны вярнуўся ў Вільню, працаваў у Віленскім беларускім камітэце. Потым працаваў у Гродне, кіраваў медыцынскай школай у Баранавічах. Быў намеснікам прэзідэнта БЦР на Вілейскую акругу. Затым вымушаная эміграцыя; спачатку ў Заходнюю Германію, з 1949 г. — у Аўстралію.

У Германіі стаў ініцыятарам і галоўным арганізатарам «Аб’яднання беларускіх лекараў на чужыне», рэдагаваў часопіс «Медычная думка». У Аўстраліі быў сябрам першай управы Беларускага аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе (у 1960—1961 гадах — яго старшыня), дапамагаў у выданні месячніка «Новае жыццё ў Сіднеі». Адзін з дырэктараў Беларускага культурна-грамадскага клуба ў Сіднеі. Старшыня аўстралійскага сектару Рады БНР. Адзін з ініцыятараў стварэння і старшыня Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі (ФРБАА). Узначальваў ФРБАА ў 1979—1980 гадах. Друкаваў успаміны, медыцынскія публіцыстычныя артыкулы. Выдаў аўтабіяграфічную кнігу «Пад знакам Пагоні» (Таронта, 1976).

Памёр 6 чэрвеня 1982 года ў Сіднеі, пахаваны на могілках Роквуд[1].

Зноскі

  1. Радыё Рацыя. 115 гадоў з дня нараджэння Язэпа Малецкага

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 6 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэдактары паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэдактары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Сіднеі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Руквуд
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе