Чарні́цы[3][4][5][6][7][8], Чарніца[9][10] (Vaccínium myrtíllus) — від шматгадовых нізкарослых кусцікаў з роду ягаднік (Vaccinium) сямейства Верасовыя (Ericaceae).
Расліна шырока распаўсюджана ў Азіі, Еўропе і Паўночнай Амерыцы ў раёнах з умераным і субарктычным(руск.) бел. кліматам. Шырока выкарыстоўваюцца ў якасці лекавай і харчовай расліны. Эканамічнае значэнне чарніц застаецца высокім, нягледзячы на моцную канкурэнцыю значна больш урадлівых паўночнаамерыканскіх відаў роду (пераважна віду Vaccinium corymbosum), чые плады маюць горшы хімічны склад, чым чарніцы. Часам чарніцы таксама вырошчваюць у дэкаратыўных мэтах на альпійскіх горках.
Навуковая назва роду паходзіць ад лацінскага слова vacca- «карова», па прыдатнасці лісця некаторых відаў на корм жывёле.
Відавая назва myrtillus уяўляе памяншальнае ад myrtus — «мірт», па падабенстве расліны з маленькім міртам.
Беларуская назва «чарніцы» паходзіць ад колеру ягад і таго, што яны чарняць рукі і рот. Сярод іншых беларускіх назваў чарніц такія, як чорніцы, чорныя ягады[11][12], чарніца[13], чарнушкі[3]
Цікава, што назва роду кактусаў Myrtillocactus утворана ад назвы чарніц (Vaccinium myrtillus) і тлумачыцца вонкавым падабенствам пладоў гэтых кактусаў і чарніц[14].
Чарніцы. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885 |
Кусцік, рэдка куст, які дасягае вышыні ад 15 да 30 см[15], радзей ад 5[16] (такія нізкія расліны насяляюць у горных[17] і тундравых[18] раёнах) да 60[19], ці нават да 90 см[16]. Расліна мае доўгае паўзучае карэнішча[4], якое дае вялікую колькасць парасткаў, з-за чаго чарнічнік утварае шырокія ўчасткі[20]. Адна расліна можа займаць плошчу ў некалькі м²[16].
Пад зямлёй (звычайна на глыбіні 15-20 см[17]) ў выглядзе карэнішча дасягае максімуму 5,5 м даўжыні, пры сярэдняй даўжыні 2 м. Вузлы, з якіх вырастаюць разгалінаванні карэнішча або надземныя парасткі, размешчаны на адлегласці 20-30 см[16]. Надземныя парасткі моцна разгалінаваны, накіраваны ўгару, галіны адыходзяць ад галоўнага стволіка пад вострымі кутамі. Маладыя — зялёныя, з патройнымі галінамі і з вострымі краямі, больш старыя — з шэра-карычневымі і шэрымі плямамі[19]. Сцеблы голыя, рэдка рабрыстыя[21], апушаны ў разорах[20]. У самых старых раслінах можа быць да 17 мм у дыяметры ля аснавання[22].
Лісце размешчана(укр.) бел. чаргова. Лісце кароткахвосцікавае (хвосцік каля 1 мм даўжыні[15]). Пласцінка бледна-зялёная, голая і тонкая. Мае даўгавата-авальную форму, на краях дробна-пілаватая, на вяршыні круглявая або завостраная, ля аснавання клінаватая. Дасягае, як правіла, ад 1 да 1,5 см у даўжыню, і рэдка да 4 см у шырыню, як правіла, 0,1-1,5 см, рэдка да 3 см[19]. З ніжняга боку ліста праводзячыя пучкі выразна бачныя, а з верхняга — невыразныя. Нерваў другога парадку маецца 6-7 пар[15]. Увосень лісце афарбоўваецца чырвоным і ападае на зіму[4][21][19]. Дажджавая вада па жалабках лісця і хвосціках адводзіцца да галін з глыбокімі баразёнкамі, па якіх і скочваецца да корня.
Цвіце ў маі-пачатку чэрвеня[4]. Кветкі правільныя, сядзяць па адной, рэдка па дзве, развіваюцца на мінулагодніх парастках[19], звісаюць у пазухах лісця на хвосціках даўжынёй 3-5 мм[4][21][23]. Вяночак мае чатыры-пяць дробных[19] зубчыкаў[15] даўжынёй 0,4–0,6 мм. Ён бочкападобны ад зелянява-белага праз ружова-зялёны да бела-ружовага, дасягае да 6 мм у даўжыню. Адгін чашачкі непадзельны. Тычынак дзесяць, даўжыня да 3 мм, з якой каля 1,5 мм — нітка, а каля 2 мм — пылавік. Іх ніткі злёгку выгінаюцца і пашыраны ў ніжняй частцы. Пылавікі(руск.) бел. злёгку злучаныя бакамі, на канцах выцягнуты ў доўгія конусы. Песцік — адзін, ён у два разы даўжэй за тычынкі і таму круху выступае над вяночкам. Складаецца з 4-5 плодалісцікаў(руск.) бел.. Завязь ніжняя, у яе поласці шматлікія семязавязі[19].
Кветка нахілена ўніз, і гэта абараняе пылок ад волкасці.
Формула кветкі(руск.) бел.:
∗
C
a
( 5 )
C
o
( 5 )
A
5 + 5
G
(
5 ¯
)
{\displaystyle \mathrm {\ast ;Ca_{(5)};Co_{(5)};A_{5+5};G_{({\overline {5}})}} }
[24].
Ягады(руск.) бел. спачатку зялёныя, потым чырванеюць і становяцца больш цёмнымі з паспяваннем. Спелыя ягады шарападобныя, сінявата-чорныя з-за васкавога шызаватага налёту[19][4][18][21] або проста чорныя. Васкавы налёт лёгка выдаляецца, і тады ягада цалкам адпавядае сваёй назве[25]. Дыяметр ягад дасягае 6-10 мм[15].
Ягады становяцца спелымі ў ліпені-жніўні[4].
Нутро мяккае, чырвона-фіялетавае ці пурпурнае[4], насенін можа быць да 40, але сярэдняя колькасць звычайна напалову менш[19]. Яны карычневага колеру, даўжынёй ад 1 да 1,5 мм[19].
Арэал віду ахоплівае ўсю Паўночную і Цэнтральную Еўропу. Паўднёвая мяжа арэалу на кантыненце праходзіць праз цэнтральную частку Пірэнэйскага паўвострава, Корсіку, цэнтральную частку Апенінскага паўвострава і на Балканах (Албанія, Македонія і Балгарыя[26], але від адсутнічае на шырокіх тэрыторыях Сярэднедунайскай нізіны. На поўначы від сустракаецца па ўсёй Скандынавіі і Ісландыі. У Польшчы гэты від шырока распаўсюджаны па ўсёй краіне, але месцамі сустракаецца радзей або цалкам адсутнічае (напрыклад, на Жулавах, лакальна на Падляшшы і ў Мазовіі[27]). Скапленні чарнічнікаў, якія ў Польшчы называюць словам «jagodzisko», апісваюцца як больш вялікія і багатыя ў паўночнай частцы краіны[22]. На Беларусі сустракаецца часта і паўсюдна[4]. Далей на ўсход чарніцы дасягаюць Цэнтральнай Сібіры, сустракаюцца ў Заходняй і Усходняй Сібіры[4][21]. Сустракаецца на Палярным Урале і ў Краснаярскім краі (у бярэзніках), Арктыцы (у сухой кустовай тундры), на паўвостраве Канін і ў Прыобскай тундры (у зарасніках Alnus viridi), паступова знікаючы на поўначы. Паўднёвая мяжа перасякае Цэнтральную Украіну і Расію. На поўдні расце ў гарах Алтая. У Каўказскім рэгіёне маецца вобласць распаўсюджання, раздзеленая дыз’юнкцыяй(укр.) бел., від таксама распаўсюджаны ў паўночнай частцы Малой Азіі[28]. На Далёкім Усходзе від сустракаецца рэдка[21], у тым ліку на паўночнай і цэнтральнай частцы вострава Хонсю[26]. У Паўночнай Амерыцы гэты від расце на паўднёвым ускрайку Грэнландыі (дзе ён мог быць інтрадукаваны вікінгамі[16]), у паўднёва-заходняй частцы канадскай правінцыі Альберта і паўднёвым усходзе Брытанскай Калумбіі. У ЗША сустракаецца ў заходняй частцы краіны, у штатах: Каларада, Айдаха, Мантана, Арэгон, Вашынгтон, Ваёмінг, Нью-Мексіка, Арызона, Невада і Юта[26].
Расце вялікімі зараснікамі ў хвойніках, ельніку і ялова-шыракалістых лясах у супольнасці з грушанкамі (Pyrola), брусніцамі (Vaccinium vitis-idaea), суніцамі (Fragaria), малініяй (Molinia), і папараццю-арляком (Pteridium)[4][21]. Аддае перавагу кіслым глебам, гумінавым і не занадта сухім.
Кусцік, хамефіт(польск.) бел.. Расліны прарастаюць скрозь карэнішчы канцэнтрычна знутры, утвараючы няправільныя круглыя плямы з самымі старымі часткамі карэнішчаў і кустоў у сярэдняй частцы, з самымі маладымі на ўскраінах[16][22]. Асобныя клоны чарніц распаўсюджваюцца на плошчы дыяметрам да 6-7 м[22]. Карэнішчы разгаліноўваюцца сімпадыяльна(польск.) бел.. Расце адным ствалом без разгалінавання да вышыні 20-30 см, пасля чаго ўтварае дзве, радзей тры ці болей галінак. Сярэдняя расце самай моцнай і вырастае ў надземны парастак або працягвае расці карэнішчам, утвараючы праз 20-30 см новую групу надземных парасткаў. Развіццё карэнішчаў працягваецца на бакавых галінах. У папуляцыі пераважаюць асобнікі(польск.) бел., маладзейшыя за 6 гадоў[16]. Надземныя парасткі на працягу першых гадоў растуць толькі ў вегетацыйнай форме. Яны ўпершыню заквітаюць прыкладна праз 3-5 гадоў, інтэнсіўна цвітуць і даюць плады прыкладна з 5 да 13 гадоў[22]. Інтэнсіўнае цвіценне наступае з другога года[16]. Больш старыя асобнікі ўступаюць у фазу старэння і саслабляюць цвіценне[22]. Пасля дасягнення 15-гадовага ўзросту, рост раслін запавольваецца, яны рэдка ўтвараюць новыя парасткі і надземныя парасткі, жывуць прыкладна да 34 гадоў[16].
Цвіце з красавіка па чэрвень. Кветкі могуць апыляцца двума спосабамі: з дапамогай насякомых і самаапыленнем. У натуральных умовах зафіксавана апыленне такімі відамі, як Andrena lapponica, Andrena fucata, Andrena armata, Vespula norvegica, Vespula rufa, Vespula sylvestris, Bombus lapponicum, Bombus lucorum, Bombus agrorum, Bombus hortorum, Bombus terrestris, Bombus pratorum, Bombus jonellus, Psithyrus sylvestris, меданосная пчала (Apis mellifera), Nomada panzeri. Па самаапыленне адзіным істотным фактарам з’яўляецца ўплыў сілы цяжару[17].
Час ад апылення да поўнага паспявання пладоў складае каля 2 месяцаў[16] (40-60 дзён[22]). Перыяд плоданашэння доўжыцца ад 21 да 41 дня[22].
Праросткі(руск.) бел. ў прыродных умовах назіраюцца рэдка[17]. Прарастанне адбываецца восенню і вясной[29]. Рост расады вельмі павольны. Гіпакотыль(польск.) бел. дасягае да 1 см у даўжыню, ён аголены і травяністы. Дзве семядолі маюць амаль эліптычнае ланцэтнае аснаванне з закругленым кончыкам. Дасягаюць да 4 мм даўжыні. Эпікотыль(польск.) бел.дасягае да 1 мм даўжыні[29]. Да каля 10 тыдняў растуць толькі адзінкавыя ювенільныя лісты, адрозныя з’яўленнем мнагаклетачных залозістых вейчыкаў на іх краі і ніжнім баку[17]. Растуць звіліста, маюць эліптычную бляшку і даўжыню да 3 мм[29]. Уласна лісце з’яўляецца толькі ў трохмесячных раслін[17].
Увосень вылучаюцца пажыўныя рэчывы, якія выводзяцца з надземных органаў у карэнішчы. Тады і ўвесну карэнішчы растуць больш за ўсё. Карані растуць з карэнішчаў галоўным чынам у канцы лета і ўвосень, калі новыя парасткі растуць над зямлёй у канцы вясны і ў пачатку лета[16]. Ва ўмовах высокагор’яў расліны распаўсюджваюцца толькі вегетатыўна[22].
Лік храмасомаў 2n = 24[17]. Расліны размножваюцца пераважна вегетатыўна, а насеннае размнажэнне абмежавана. У выніку існуюць групы каліў, не вельмі генетычна разнастайных, нават удзел насякомых у пераносе пылка не гарантуе ў гэтай сітуацыі перакрыжаванага апылення[30]. Самаапыленне ў чарніц прыводзіць да рэзкага зніжэння ўтварэння жыццяздольнага насення, што звязана з хуткім з’яўленнем інбрэднай дэпрэсіі(руск.) бел. ў выніку інбрыдынгу(руск.) бел.[31]. Пасля апылення пылком падобнай або генетычна ідэнтычнай асобіны адбываецца апладненне, але колькасць утворанага насення абмежавана, што звязана з гібеллю зародка падчас развіцця[32]. Гэтую з’яву можна інтэрпрэтаваць як інбрэдную дэпрэсію ці як частковы механізм самастэрыльнасці(руск.) бел. на генетычным узроўні[33][34]. Колькасць пладоў аднолькавая як пры крыжаваным апыленні, так і пры самаапыленні, паколькі памер пладоў карэлюе з колькасцю і памерам насення — разнастайнасць клонаў спрыяе павышэнню ўрадлівасці раслін[16]. Была выяўлена значна больш высокая генетычная разнастайнасць раслін у асобных папуляцыях (86 %), чым паміж імі (14 %)[35][16].
Асаблівасцю гэтага віду з’яўляецца асабліва высокае ўтрыманне антацыянаў (самае вялікае з прадстаўнікоў роду ягаднік (Vaccinium)[36]). Доля асобных хімічных злучэнняў у гэтай групе з’яўляецца зменнай і залежыць ад шматлікіх фактараў. У 100 г вагі свежай садавіны ўтрымліваецца ад 300 да 700 мг[37]. У пладах з розных папуляцый у Фінляндыі сярэдняе ўтрыманне антацыянаў складае 2878 мг/100 г сухой вагі. У пладах раслін, якія растуць у паўднёвай частцы гэтай краіны, агульнае ўтрыманне антацыянаў было ніжэй, і ў асноўным гэта былі гліказіды цыянідзіны(польск.) бел.. У паўночных раёнах у пладах пераважалі гліказіды дэльфінідзіны(польск.) бел.[38]. На пачатковай стадыі паспявання яны ў асноўным вырабляюць працыянідзін(англ.) бел. і кверцэцін(руск.) бел., але затым іх утрыманне хутка памяншаецца[39]. Спецыфічны для чарніц набор антацыянаў называецца мірціліны(англ.) бел.[22]. У склад уваходзяць 14-15 розных злучэнняў антацыянавай групы[36]. У моцна шчолачным асяроддзі яны зялёныя, у слабашчолачным — цёмна-сінія, а ў кіслым — чырвоныя[22]. Доля антацыянаў у пладах павялічваецца з іх паспяваннем і парой года. Багацейшымі на антацыяны з’яўляюцца плады, сабраныя ў канцы лета, якія ўтрымліваюць у 1,5 разы больш гэтых злучэнняў, чым плады, сабраныя ў ліпені[36].
Утрыманне флаванолаў(укр.) бел. складае ў сярэднім 14 мг на 100 г пладоў і памяншаецца па меры іх паспявання[36].
Плады таксама ўтрымліваюць многа вугляводаў, сярод якіх пераважаюць фруктоза і глюкоза, а цукрозы мала. Змяшчаюць шмат арганічных кіслот (каля 1 % вагі пладоў[40]), сярод якіх 90 % лімоннай кіслаты, меньшая колькасць яблычнай кіслаты і зусім мала бурштынавай, малочнай, шчаўевай і хіннай(руск.) бел. кіслот[22]. Плады ўтрымліваюць каля 8 % пекціну[41] і 12 %[42]-15 %[41] танінаў у сухой масе (па некаторых дадзеных, іх доля асцярожна вызначаецца як па меншай меры, 1 %)[36]. Акрамя таго, яны ўключаюць у сябе, сярод іншага, кверцэцін(руск.) бел. (3 мг/ 100 г с. м.) і катэхіны (20 мг/ 100 г с. м.)[37]. Характэрна высокім утрыманнем марганцу, у той час як кальцыю і фосфару змяшчаюць мала[22]. Плады таксама ўтрымліваюць гліказіды (вакцынін(руск.) бел.[22], асперулазід і монатэрпены(руск.) бел.[42]), поліфенол(руск.) бел. (па меры паспявання іх колькасць памяншаецца[36]), ірыдоіды(руск.) бел.[43] і глікагеніны(англ.) бел.[22]. У насенні змяшчаецца да 31 % алею[40].
Лісце ўтрымлівае рэчывы, падобныя на тыя, што ўтрымліваюць плады[42]. У лісці павялічваецца ўтрыманне антацыянаў, катэхінаў(руск.) бел., флаванолаў(укр.) бел. і гідракарычнай кіслаты(англ.) бел., калі яны падвяргаюцца ўздзеянню прамых сонечных прамянёў. Верагодна, флаваноіды ў лісці з’яўляюцца механізмам абароны ад стрэсу, выкліканага лішкам святла[44]. Фотаахоўнае дзеянне антацыянаў таксама можа быць карысным падчас засухі[45]. Метабалізм флаваноідаў актывуецца ўльтрафіялетам, але яны таксама могуць удзельнічаць у абароне ад біятычнага стрэсу[46].
Чарніцы ўтвараюць мікарызны мутуалістычны сімбіёз з грыбамі. Расліна забяспечвае пажыўныя рэчывы з глебы і забяспечвае грыбы цукрамі і вугляводамі. Гэта робіцца з дапамогай мікарызы: шматлікіх грыбковых нітак (гіфаў(руск.) бел.), якія падлучаныя да каранёў.
Плады ядуць лясныя птушкі (звычайна вяхіры (Columba palumbus)), якія далёка разносяць іх насеніны, якія не пераварваюцца ў страўніку. Зялёныя пабегі чарніц у зімовы час з’яўляюцца важнай крыніцай ежы для капытных, пладамі ласуюцца птушкі і лісы.
Для вусеняў многіх матылёў чарніцы з’яўляюцца харчовай раслінай, напрыклад, для знікаючага віда Phyllodesma ilicifolia, рэдкага віда мядзведзіца-гаспадыня (Pericallia matronula), таксама відаў Lithomoia solidaginis, Venusia cambrica і Micropterix aureatella.
У раёнах абітання пясца і лісіц, інвазіраваных Echinococcus multilocularis, Alveococcus multilocularis, можна заразіцца гэтымі паразітамі пасля паглынання нямытых ягад[47][48].
Харчовая каштоўнасць 100 г чарніц[49] | |||
Калорыі | 176 кДж (42 ккал) | ||
Вада | 84,8 г | ||
Бялок | 0,6 г | ||
Вугляводы | 7,4 г | ||
Харчовыя валокны | 4,9 г | ||
Тлушчы | 0,6 г | ||
тлустыя кіслоты | 0,4 г | ||
Вітаміны і мінералы | |||
Вітамін A | 6,0 мкг | ||
Вітамін B1 | 0,0 мг | ||
Вітамін B2 | 0,0 мг | ||
Вітамінn B6 | 0,1 мг | ||
Вітамін B9 | 3,0 мкг | ||
Вітамін C | 30,0 мг | ||
Вітамін E | 1,9 мг | ||
Кальцый | 13,0 мг | ||
Жалеза | 0,7 мг | ||
Магній | 2,0 мг | ||
Натрый | 1,0 мг | ||
Фосфар | 13,0 мг | ||
Калій | 73,0 мг | ||
Цынк | 0,1 мг |
Ягады ўтрымліваюць кандэнсаваныя дубільныя рэчывы (да 12 %), трысняговы цукар (каля 7 %), лімонную і яблычную кіслоты (7 %), шмат пектынавых і фарбавальных рэчываў, антацыяны[4][21]. У ягадах чарніц мала фруктовых кіслот. Але ў іх шмат A- і В-вітамінаў, марганца, валокнаў і флаваноідаў. Ягады — добрая крыніца вітаміна C, магнія і кальцыю[50]. Таксама плады ўтрымліваюць рэсвератрол(руск.) бел. — прыродны фітааляксін, вылучаемы некаторымі раслінамі ў якасці ахоўнай рэакцыі супраць паразітаў, такіх як бактэрыі ці грыбы
Лісце чарніц, якое збіраюць у ліпені — жніўні, утрымлівае гліказіды неамірцілін, мірцілін і арбуцін, флаваноіды, арганічныя кіслоты, вітамін C, дубільныя (18-20 %) і іншыя рэчывы[4].
Збіраюць плады цалкам спелыя, зрываючы іх рукамі ці счэсваючы спецыяльным металічным грэбнем-гарлачом(ням.) бел.. У апошнім выпадку ягады заўсёды маюць прымешак лісця, якое потым выдзьмухваецца.
Сушаць ягады ў печках альбо на сонцы, пакуль яны не перастануць збірацца ў камякі пры сціску. Добра высушаныя ягады не пэцкаюць рук.
Ягады чарніц ужываюцца ў ежу і для падрыхтоўкі наліўкі, кісялёў, варэння, чарнічных пірагоў(англ.) бел., булак. Захоўваюць таксама ў замарожаным выглядзе. У многіх месцах збор ягад прыносіць насельніцтву значны заробак.
Добрая меданосная расліна, дае шмат нектара. Духмяны мёд светлы, злёгку чырванаваты[51].
Фарбавальнае рэчыва чарніц з’яўляецца РН-індыкатарам і пры зніжэнні кіслотнасці змяняе колер на сіні. Адвары чарніц фіялетава-чырвонага колеру, ад дадання кіслаты афарбоўка становіцца больш чырвонай, а ад шчолачы адвар прымае аліўкава-зялёны колер[4].
Чарніцы выкарыстоўваюць як фіялетавы раслінны фарбавальнік, напрыклад, для кляймення мяса, падкрашвання вінаў і безалкагольных напояў[21]. Паводле Плінія, чарнічным фарбавальнікам карысталіся для фарбавання адзення рабоў[52].
Прынята лічыць, што суп або кісель з сушаных ягад дапамагае ад дыярэі ў дзяцей[4]. Свежая ягада лічыцца карыснай пры лячэнні цынгі. Чарніцы з’яўляюцца крыніцай антыаксідантаў, якія маюць станоўчы эфект у дачыненні да рака[53].
У медыцыне выкарыстоўваюцца як ягады (Fructus Myrtilli), так і лісце (Folium Myrtilli) чарніц. Яны ўжываюцца ў асноўным пры хваробах вачэй, страўнікава-кішачнага тракту, цукровага дыябету і ў геранталогіі, а таксама мясцова пры лячэнні апёкаў і язваў, стаматытаў і гінгівітаў[4].
Лісце і пабегі ўжываюць пры пачатковых формах дыябету, бо ў іх змяшчаецца гліказід неамірцілін валодае здольнасцю паніжаць утрыманне цукру ў крыві, але доўгае прымяненне гэтага сродку не рэкамендуецца[4][54][55].
Недахоп чарніц — пры ўжыванні ў вялікіх колькасцях яна выклікае запоры[56]. Пасля ўжывання вялікай колькасці чарніц стул становіцца цёмнага колеру.
Даследаванне на мышах, праведзенае ў Цэнтры дзіцячага харчавання штата Арканзас у ЗША паказала, што чарніцы спрыяюць засваенню кальцыю, фарміраванню здаровага касцянога шкілета і прафілактыцы астэапарозу, а таксама змагаюцца з атэрасклерозам[57][58][59][60][61][62].
Як сцвярджаюць навукоўцы з Акадэмічнага цэнтра здароўя пры Універсітэце Цынцынаці(англ.) бел., штодзённае ўжыванне свежага соку дзікарослай чарніцы паляпшае памяць і запавольвае зніжэнне кагнітыўных функцый у хворых дэменцыяй[63][64].
Амерыканскія навукоўцы з Універсітэта штата Агая ўсталявалі, што пігменты антацыяніны, якія адказваюць за афарбоўку чарніц, здольныя запаволіць хуткасць развіцця рака тоўстай кішкі(руск.) бел.. Пасля эксперыментаў на мышах хворых на рак тоўстай кішкі аказалася, што даданне ў ежу грызуноў экстракту антацыяніна, атрыманага з ароніі чарнаплоднай (Aronia melanocarpa) або чарніц, памяншала сімптомы развіцця ракавай пухліны на 60 — 70 працэнтаў[65][66][67][68].
Паводле іншых дадзеных, ужыванне ў ежу садавіны і ягад фіялетавага колеру, такіх як чарніцы, можа дапамагчы прадухіліць хваробу Альцгеймера, рассеяны склероз і хваробу Паркінсана, таму што гэтыя прадукты прыбіраюць шкодныя злучэнні жалеза[64], мяркуюць аўтары новага даследавання групы вучоных пад кіраўніцтвам прафесара Дугласа Келі з універсітэта Манчэстэра(руск.) бел.[65][69][70][71].
Лічыцца, што чарніцы паляпшаюць змрочны зрок. Па некаторых дадзеных, лётчыкі брытанскіх ваенна-паветраных сіл, якія ўдзельнічалі ў начных вылетах падчас Другой сусветнай вайны, спецыяльна елі чарнічны джэм. Даследаванне, праведзенае на флоце ЗША ў 2000 годзе, не выявіла дзеяння чарніц на змрочны зрок[72][73].
Лабараторныя доследы паказалі, што ўжыванне чарніц можа прадухіліць ці лячыць захворванні вачэй, напрыклад, адслаенне сятчаткі[74], але прымяненне гэтага ў тэрапіі не даследавана клінічна.
Цёмна-сінія ягады чарніц утрымліваюць значныя колькасці фарбавальніка антацыяна. Ужыванне яго ў досведах паказала памяншэнне рызык шматлікіх захворванняў[75]: сэрца, кравяноснай сістэмы[76], вачэй[77] і рака[78][79].
Акрамя антацыянаў, у чарніцах утрымліваюцца пратаантацыяніды, флаваноіды і таніны, якія дзейнічаюць як антыаксіданты[80], якія памяншаюць запаленне.
У афтальмалогіі, як правіла, выкарыстоўваецца экстракт чарніцы.
Пры лячэнні кан’юктывітаў чарніцы прымяняюцца комплексна з Euphrasia і рамонкам (Matricaria) (часам таксама выкарыстоўваюць абляпіху (Hippophaë) і фенхель (Foeniculum)).
У нацыянальным парку Таскана-Эміліянскія Апеніны(італ.) бел., недалёка ад перавала Чэрэта(італ.) бел., была знойдзена папуляцыя чарніц з белымі пладамі: ягады амаль цалкам пазбаўленыя пігмента (антацыяна) і таму здаюцца белымі. Прычыны гэтай з’явы можа быць з-за хваробы або генетычных парушэнняў.
Чарніцы прысутнічаюць на карцінах В. І. Назінай(руск.) бел., Ч. Курана(англ.) бел. і іншых. Таксама чарніцы натхнялі стваральнікаў фарфору[89], ювелірных вырабаў[90][91][92][93] і г. д.
У 1964 годзе ў СССР была выпушчана паштовая марка з выявай чарніц (ЦФА № 3133). Паштовыя маркі прысвечаныя чарніцам у розныя гады таксама былі выпушчаны ў Польшчы[94], Андоры[95], Латвіі, Беларусі і Фінляндыі[96].
Чарніцам прысвяцілі вершы Саша Чорны(руск.) бел.[97], Яўген Хвалей[98] і іншыя[99]. Сяргей Чыгрын даў версію паходжання чарніц у сваёй казцы «Легенда пра чарніцы»[100].
Пімен Панчанка пісаў пра Беларусь[101][102]:
Там чарнічныя ўсе ночы, Сунічныя ранкі, |
У Англіі ёсць павер’е, што можна наклікаць бяду, калі збіраць ягады чарніцы пасля 11 кастрычніка — быццам бы менавіта ў гэты дзень д’ябал плюе на ягады чарніцы, а таму той, хто іх з’есць, будзе апаганены[103].
У 2002 годзе чарніцы былі названы кветкай графства(англ.) бел. ў Лідсе[104].
На мове кветак(руск.) бел. чарніцы азначаюць давер[105].
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |