Страўнік (лац.: gaster) — полы цягліцавы орган, размешчаны паміж страваводам і дванаццаціперснай кішкай. Уяўляе сабой мехападобнае пашырэнне стрававальнага канала, у якім запасіцца і пераварваецца праглынутая ежа. Вылучаемы залозамі слізістай страўніка страўнікавы сок змяшчае стрававальныя ферменты, саляную кіслату і іншыя рэчывы, пераварвае бялкі, часткова тлушчы, аказвае бактэрыцыднае дзеянне. Акрамя таго, у страўніку адбываецца механічнае драбненне ежы.
Аб’ём пустога страўніка складае каля 500 мл.