wd wp Пошук:

Шматгадовыя расліны

Дзьмухавец лекавы (Taraxacum officinale), травяністая мнагалетняя расліна

Шматгадовая расліна, мнагалетняя раслінарасліна, якая жыве больш за два гады.

У батанічнай літаратуры шматгадовая расліна пазначаецца сімвалам Юпітэра ).

Травяністымі мнагалетнікамі называюць шматгадовыя расліны, надземныя часткі якіх не дранцвеюць, як гэта адбываецца ў дрэў і хмызнякоў, а дравяністымі мнагалетнікамі ўсе астатнія расліны. Тэрмін «шматгадовая расліна» часцей за ўсё ўжываюць менавіта да травяністых мнагалетнікаў, бо дрэвы і хмызнякі заўсёды шматгадовыя.

У травяністых мнагалетніх раслін на зіму адміраюць толькі надземныя органы, а падземныя (карэнішчы, клубні, цыбуліны) захоўваюцца. Вясной з пупышак, размешчаных на падземных органах, пачынаюць развівацца надземныя парасткі (напр. дзьмухавец, цюльпан, касач, бульба).

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Фізіялогія раслін