wd wp Пошук:

Марганец

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Марганец (значэнні).

25 Марганец
54,938
3d54s²

Марганец (лац.: Manganum) Mnхімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 25. Цяжкі серабрыста-белы метал.

Прыродныя крыніцы

Па распаўсюджанасці ў прыродзе займае 11-е месца сярод іншых элементаў. Часта сустракаюцца яго шматлікія мінералы. Вялікія запасы жалеза-марганцавых канкрэцый знаходзяцца на дне Сусветнага Акіяна (займаюць каля 10% плошчы акіянічнага ложа). Буйнейшыя радовішчы марганцу — у ПАР і Украіне. Вялікія радовішчы — у КНР, Аўстраліі, Бразіліі, Габоне, Індыі, Мексіцы, Грузіі, Расіі.

Прымяненне

Асноўны спажывец марганцу — чорная металургія. Больш за 90% здабытага марганцу ідзе на раскісленне і дэсульфурацыю сталі і чыгуну і на дабаўкі ў спецыяльныя сталі. Марганец надае ім каразійную стойкасць, зносастойкасць, цвёрдасць (для вырабу дэталей, якія падвяргаюцца сціранню пры вялікіх нагрузках — адказныя часткі драбілак, млыноў, чыгуначныя рэйкі і г.д.).

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Хімічныя элементы
Катэгорыя·Марганец
Катэгорыя·Металы
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе