Балга́рыя (балг.: България), Рэспу́бліка Балга́рыя (балг.: Република България), альтэрн.: Баўга́рыя — краіна, якая знаходзіцца ва ўсходняй частцы Балканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе.
Насельніцтва Балгарыі 7,4 мільёна жыхароў пераважна ўрбанізавана і, збольшага, сканцэнтравана ў адміністрацыйных цэнтрах 28-мі абласцей. Большасць камерцыйных і культурных мерапрыемстваў краіны праходзяць у сталіцы і найбуйнейшым горадзе Сафіі, насельніцтва якой перавышае 1,2 мільёна чалавек. Балгарыя мае сухапутныя межы з Румыніяй на поўначы, Турцыяй і Грэцыяй на поўдні, а таксама Сербіяй і Паўночнай Македоніяй на захадзе. На ўсходзе краіна абмываецца Чорным морам.
Арганізаваныя дагістарычныя культуры пачалі развівацца на цяперашніх балгарскіх землях у перыяд неаліту. Старажытная гісторыя краіны бачыла прысутнасць фракійцаў, грэкаў і рымлян. У 681 годзе была створана адзіная балгарская дзяржава, Першае Балгарскае царства, якое дамінавала на большай частцы Балканаў і з’яўлялася культурным цэнтрам славян у Сярэднявеччы. Пасля падзення Другога Балгарскага царства ў 1396 годзе тэрыторыя краіны на пяць стагоддзяў апынулася пад уладай Асманскай імперыі. Расійска-турэцкая вайна 1877—1878 гадоў прывяла да стварэння трэцяй балгарскай дзяржавы — Княства Балгарыя. У наступныя гады дзяржава мела шэраг канфліктаў з краінамі-суседкамі, у выніку чаго Балгарыя супрацоўнічала з Германіяй у абедзвюх сусветных войнах. У 1946 годзе Балгарыя стала аднапартыйнай сацыялістычнай дзяржавай у складзе Усходняга блока, падкантрольнага СССР. У снежні 1989 года кіруючая камуністычная партыя дазволіла правядзенне шматпартыйных выбараў, якія прывялі да пераходу Балгарыі да дэмакратычнага ладу і рынкавай эканомікі.
Сучасная палітычная структура Балгарыі адносіцца да прыняцця дэмакратычнай канстытуцыі ў 1991 годзе. Балгарыя з’яўляецца унітарнай парламенцкай рэспублікай з высокай ступенню палітычнай, адміністрацыйнай і эканамічнай цэнтралізацыі. Дзяржава з’яўляецца членам многіх міжнародных арганізацый, уключаючы Еўрапейскі саюз, НАТА і Савет Еўропы, адной з заснавальніц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), а таксама тры разы займала месца ў Савеце бяспекі ААН.
Асноўны артыкул: Геаграфія Балгарыі Балгарыя знаходзіцца ў Паўднёвай Еўропе на ўзбярэжжы Чорнага мора, ва ўсходняй частцы Балканскай паўвострава. З поўначы мяжуе з Румыніяй, на захадзе з Сербіяй і Паўночнай Македоніяй, а на поўдні з Грэцыяй і Турцыяй. Сталіцай краіны з’яўляецца Сафія (1,1 млн чалавек), іншымі буйнымі гарадамі з’яўляюцца Плоўдзіў, Варна, Бургас, Русэ, Стара-Загора, Плевен і Враца.
Агульная мяжа складае 1808 км, даўжыня ўзбярэжжа 379 км. Працягласць межаў з суседнімі краінамі складае: Румынія — 608 км, Грэцыя — 494 км, Сербія — 318 км, Турцыя — 240 км, Паўночная Македонія — 148 км.
Каля 60 % плошчы Балгарыі займаюць горы і ўзвышшы, сярэдняя вышыня паверхні краіны складае каля 470 м над узроўнем мора.
Уздоўж паўночнай мяжы краіны цягнецца Прыдунайская нізіна, якая займае ўсю поўнач Балгарыі. У цэнтральнай частцы краіны знаходзіцца асноўны горны масіў Балгарыі — Балканскія горы. У паўднёва-заходняй Балгарыі, на мяжы з Грэцыяй знаходзяцца горы Радопы, Рыла і Пірын, тут жа знаходзіцца самы высокі пункт Балканскага паўвострава гара Мусала (2925 м). Паўднёва-ўсходнюю частку Балгарыі займае Горнафракійская нізіна, а на поўдзень ад яе, на мяжы з Турцыяй, невысокія горы Сакар і Странджа. Самымі высокімі пунктамі Балгарыі з’яўляюцца Мусала (2825 м), Віхрэн (2915 м) і Ботэў (2376 м).
Клімат Балгарыі ўмераны, цёплы, кантынентальны, сухі, на ўзбярэжжы мора — субтрапічны, вільготны. У гарах існуе кліматычная пояснасць. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені складае ад −6 °C у гарах, −3 °C у цэнтральнай частцы краіны і да 2 °C у паўднёвай частцы. У ліпені адпаведна ад 18 °C, 23 °C i 25 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў ад 450 мм на поўначы да 1200 мм у гарах.
Асноўны артыкул: Гісторыя Балгарыі Балгарская дзяржава, так званае Першае Балгарскае царства, паўстала ў 681 (з 1018 па 1186 — пад уладай Візантыі).
Другое Балгарскае царства існавала з 1187 па 1396 год.
У канцы XIV стагоддзя Балгарыя была заваявана Асманскай імперыяй. Вызваленая пасля паражэння Турцыі ў вайне з Расіяй 1877—1878.
З 1879 — княства на чале з нямецкім прынцам Аляксандрам, якога змяніў Фердынанд, з 1908 — незалежнае царства.
У 1912—1913 удзельнічала ў Балканскіх войнах, у выніку якіх атрымала тэрыторыі ў Македоніі і Фракіі, што раней належалі Асманскай імперыі, і выхад да Эгейскага мора.
У Першай сусветнай вайне выступіла на баку Германіі. Пацярпеўшы паражэнне, пазбавілася значнай часткі сваёй тэрыторыі і выхаду да Эгейскага мора.
Пасля перавароту 1923 года да ўлады прыйшоў фашысцкі ўрад.
У сакавіку 1941 года ўключаная ў Берлінскі пакт 1940, на яе тэрыторыю былі ўведзены нямецкія войскі. Балгарыя атрымала часткі тэрыторый Югаславіі і Грэцыі. У верасні 1944 урад цара Барыса III быў скінуты ў выніку ўварвання савецкай арміі; Балгарыя абвясціла вайну Германіі.
15 верасня 1946 абвешчаная Народная Рэспубліка Балгарыя, якая развівалася па сацыялістычным шляху.
У 1989 у Балгарыі пачаліся глыбокія эканамічныя і палітычныя рэформы.
З 15 лістапада 1990 краіна называецца Рэспублікай Балгарыя.
З 1 студзеня 2007 года Балгарыя ўваходзіць у Еўрасаюз. MUIE BULGARIA
Згодна з канстытуцыяй прынятай 12 ліпеня 1991 года Балгарыя з’яўляецца рэспублікай, кіраўніком якой з’яўляецца прэзідэнт, які выбіраецца разам з віцэ-прэзідэнтам, у прамых выбарах на пяцігадовы тэрмін. Кіраўніком ураду з’яўляецца прэм’ер-міністр, які назначаецца прэзідэнтам.
Асноўныя артыкулы: Народны Сход Балгарыі і Прэм’ер-міністр Балгарыі Заканадаўчая ўлада прадстаўлена Народным сходам (Народно събрание), які складаецца з 240 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін.
Колер | Партыя | Месцаў |
---|---|---|
Урадавыя партыі (113) | ||
ГЕРБ | 84 | |
Рэфарматараскі блок | 18 | |
АБА | 11 | |
Партыі, якія падтрымліваюць урад (18) | ||
Патрыятычны фронт | 18 | |
Апазіцыйныя партыі (109) | ||
Кааліцыя за Балгарыю (БСП — Левая Балгарыя) | 38 | |
РПС | 30 | |
Балгарыя без цэнзуры | 14 | |
Атака | 11 | |
Рэфарматараскі блок (факт. ДМБ) | 5 | |
Незалежныя | 11 | |
Усяго месцаў | 240 |
Асноўныя артыкулы: Адміністрацыйны падзел Балгарыі і Рэгіёны планавання Балгарыі З 1999 года Балгарыя дзеліцца на 28 абласцей (област), якія, сваімі межамі супадаюць з 28 акругамі, што існавалі да 1987 года. З 1987 да 1999 года краіна была падзелена на дзесяць вялікіх абласцей.
Назва кожнай вобласці супадае з назвай яго сталіцы. Сафія з’яўляецца адначасова і сталіцай вобласці і асобным горадам.
Вобласці дзеляцца на драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі — раёны (община).
У канцы 2007 года, згодна са звесткамі Нацыянальнага Статыстычнага Інстытута Балгарыі колькасць насельніцтва склала 7 640 240 чалавек, у тым ліку 3 699 690 мужчын (48,4 %) і 3 940 550 жанчын (51,6 %). У 2006 годзе гарадcкое насельніцтва склада 5 403,2 тыс. чалавек ці 70,7 % агульнай колькасць насельніцтва, сельскае — 2 237 тыс. чалавек (29,3 %). З 1990 года колькасць насельніцтва Балгарыі скарацілася прыкладна на 1 млн чалавек як у выніку натуральнага скарачэння (з 1990 г. смяротнасць перавышае нараджальнасць), так і ў выніку міграцыі за межы краіны. Сярэдні ўзрост насельніцтва ў 2006 годзе склаў 41,4 года, павялічыўшыся ў параўнанні з 2000 годам на 1,5 года.
Асноўны артыкул: Гарады Балгарыі
На балгарскай мове размаўляе 84,5 % насельніцтва, на турэцкай — 9,6 %, на цыганскай — 4,1 %.
Праваслаўнымі хрысціянамі з’яўляюцца 82,6 % насельніцтва, мусульманамі — 12,2 %, каталікамі — 0,6 %, пратэстантамі — 0,5 %.
Эканамічныя рэформы 1989 года знялі цэнтральнае планаванне балгарскай эканомікі, дазволілі існуючым прамысловым прадпрыемствам займацца эканамічнай дзейнасцю самастойна, шмат з іх былі прыватызаваны.
Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі краіны застаюцца пшаніца і кукуруза, а так сама сланечнік, тытунь, бавоўна, памідоры, агуркі і перац. Значную частку сельскай гаспадаркі Балгарыі займае вырошчванне вінаграду для вытворчасці віна, а так сама садавінных дрэваў (яблыкаў, сліваў і г.д.). Балгарыя з’яўляецца асноўным экспарторам ружавага алею. Жывёлагадоўля заснавана на гадаванні авечак, кароваў і свінняў. Увогуле жывёлагадоўля, разам з лесанарыхтоўкамі займаюць усё большае значэнне ў сельскай гаспадарцы Балгарыі. Акрамя гэтага развіццё атрымала і рыбалоўства. Акрамя актыўнай рыбнай лоўлі ў Чорным моры, балгарскі рыбны флот павялічвае сваю актыўнасць у Атлантычным акіяне і Міжземным моры.
Горная прамысловасць краіны канцэнтруецца ў асноўным вакол здабычы медзі і жалезнай руды, але акрамя гэтага існуюць невялікія радовішчы каменнага вуглю, нафты і прыроднага газу. Гідаэлектрастанцыі забяспечваюць каля 10 % энергетычных запатрабаванняў Балгарыі, 60 % электрычнасці атрымліваецца ад цеплавых электрастанцыяў, астатняя частка электрычнасці атрымліваецца на АЭС.
Значную ролю ў прамысловасці Балгарыі грае вытворчасць сталі, медзі, цынку, волава, а так сама машынаў і абсталявання, хімікаліяў і прадукцыі харчовай галіны прамысловасці. Важнае месца займае і турызм, асабліва на ўзбярэжжы Чорнага мора.
Краіна мае добра развітую дарожную сетку, акрамя гэтага актыўна выкарыстоўваецца марскі і паветраны транспарт. Галоўнымі марскімі портамі з’яўляюцца Варна і Бургас.