wd wp Пошук:

Універсітэт штата Агая

Універсітэт штата Агая (англ.: Ohio State University) — дзяржаўны даследчы ўніверсітэт, размешчаны ў горадзе Калумбус, штат Агая. Трэці па велічыні ўніверсітэт ЗША, пасля ўніверсітэта штата Арызона і Універсітэта Цэнтральнай Фларыды.

Гісторыя

Навучальная ўстанова была заснавана ў 1870 годзе на падставе Закона Морыла 1862 года як сельскагаспадарчы тэхнічны каледж. Першапачаткова будынак быў размешчаны ў сельскай абшчыне, што знаходзілася на паўночнай ўскраіне Калумбуса. Хоць чакалася, што ВНУ будзе сфакусаваны на навучанні дысцыплінах, звязаных з аграрным сектарам, намаганнямі губернатара Ратэрфорда Хейса ўстанова стала ўніверсітэтам, і 17 верасня 1873 года ўжо ў новым статусе у ВНУ былі прынятыя першыя 24 студэнты. У 1878 годзе адбыўся першы выпуск, які складаўся з шасцярых мужчын; першая жанчына скончыла ўніверсітэт у наступным годзе. У 1878 годзе атрымаў канчатковае найменне — «The Ohio State University» (з артыклем «The» ў афіцыйнай назве).

У 1880 годзе адкрыта аспірантура. У 1891 годзе была заснавана юрыдычнай школа — юрыдычны каледж Морыца. Пазней былі заснаваныя каледжы медыцыны, стаматалогіі, ветэрынарыі, гандлю і журналістыкі.

Хоць развіццё было абцяжарана ў 1870-я гады канкурэнцыяй з універсітэтам Маямі (Агая), усё ж праблемы былі ў канчатковым рахунку вырашаны. У 1916 годзе ўніверсітэт стаў членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў.

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі

Зноскі

  1. https://www.usnews.com/education/best-colleges/the-short-list-college/articles/colleges-with-the-most-undergraduates
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Універсітэт штата Агая
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1870 год у ЗША
Катэгорыя·Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1870 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта