У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Невада (значэнні).
Невада (англ.: Nevada) — штат на захадзе ЗША. Знаходзіцца на першым месцы па хуткасці прыросту насельніцтва (з 1990 па 2000 год насельніцтва павялічылася на 66,3 %). Сталіца — горад Карсан-Сіці. Невада мяжуе з наступнымі штатамі: Арэгон, Айдаха, Каліфорнія, Арызона, Юта.
Невада увайшла ў склад ЗША 31 кастрычніка 1864 года і стала 36-ым штатам.