wd wp Пошук:

Песцік

1 — рыльца, 2 — завязь
Рыльца пладніка

Пе́сцік, або пладні́к — асноўная частка кветкавых, удзельнічае ва ўтварэнні плода. Утвараецца з аднаго (просты) ці некалькіх (складаны) пладалісцікаў.

Песцік складаецца з завязі, слупка і рыльца. Самая важная і абавязковая частка песціка — завязь. У завязі знаходзяцца семязачаткі. У кожным семязачатку ў працэсе развіцця фарміруецца зародкавы мяшок. У кожным зародкавым мяшку развіваецца па адной жаночай палавой клетцы — яйцаклетцы і некалькі дапаможных клетак. Абавязковай часткай песціка з’яўляецца рыльца, на якое асядае пылок. Слупок паднімае рыльца над завяззю, што робіць больш простым пападанне на яго пылку. Слупок — гэта неабавязковая частка песціка. Напрыклад, у маку слупок адсутнічае, таму яго рыльца сядзячае.

Колькасць песцікаў і іх будова ў розных раслін розныя. Сукупнасць усіх песцікаў кветкі складае гінецэ́й (жаночая частка кветкі). Ён можа быць адначленным, калі ў яго склад уваходзіць адзін пладалісцік (адзін просты песцік), ці мнагачленным — калі некалькі. Калі мнагачленны гінецэй утвараецца некалькімі простымі песцікамі, ён завецца апакарпным, а калі адным складаным — цэнакарпным. Многа песцікаў у малін, суніц; адзін песцік у гароху, вішні, агурка.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Анатомія раслін