wd wp Пошук:

Міхал Адольфавіч Федароўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Федароўскі. Міхал (Міхаіл) Адольфавіч Федароўскі (1 верасня 1853, Варшава — 10 чэрвеня 1923, Варшава) — беларускі і польскі фалькларыст, этнограф, археолаг.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і варшаўскага мешчаніна, кашуба па паходжанні, які ажаніўся з полькай Элеанорай Гансовіч. У 1877—1904 гг. жыў на Беларусі. У 1877 г. пасля выхаду ў адстаўку з ваеннай службы пераехаў у свой маёнтак у Пружанскім павеце, дзе пражыў 27 гадоў.

Збіраў кнігі, творы жывапісу і графікі, гістарычныя, фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы, вёў археалагічныя раскопкі ў Пружанскім, Ваўкавыскім і іншых паветах Гродзенскай губерні. Сабраў каля 1,5 тыс. беларускіх песенных і танцавальных мелодый, 5 тыс. беларускіх народных песень, каля 10 тыс. прыказак, сотні казак, загадак і іншых твораў, якія выданыя у 8-томнай працы «Люд беларускі» (1887—1981). Значную частку сваіх збораў запісаў на Сакольшчыне, Янаўшчыне, Дуброўшчыне, у ваколіцах Беластоку, Нараўкі. Таксама аўтар этнаграфічнай працы «Пружана і яе ваколіцы».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1853 годзе
Катэгорыя·Памерлі 10 чэрвеня
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1923 годзе
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Этнографы Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках