wd wp Пошук:

Пігмент

Фарбавальныя рэчывы на прылаўку рынка ў Гоа, Індыя.

Пігменты (лац.: pigmentum — фарба) — кампаненты напоўненых кампазіцыйных матэрыялаў, якія надаюць матэрыялам непразрыстасць, колер, супрацькаразійныя і іншыя ўласцівасці. Нярэдка выкарыстоўваецца як сінонім для неарганічнага фарбавальніка. Адрозніваюць прыродныя мінеральныя пігменты (неарганічныя кампаненты фарбаў) і біялагічныя пігменты (біяхромы — прыродныя фарбавальнікі ў складзе жывых арганізмаў).

У тэхналогіі лакафарбавых матэрыялаў пігментамі завуць высакадысперсныя неарганічныя або арганічныя, нерастваральныя ў дысперсійных асяроддзях рэчывы, здольныя ўтвараць з плеўкаўтваральныя ахоўныя, дэкаратыўныя або дэкаратыўна-ахоўныя пакрыцці.

Растваральныя рэчывы, здольныя афарбоўваць іншыя матэрыялы, завуць фарбавальнікамі.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Хімічная тэхналогія
Катэгорыя·Пігменты
Катэгорыя·Фарбавальнікі