wd wp Пошук:

Андора

Карта

Андо́ра (катал.: Andorra), Кня́ства Андо́ра (катал.: Principat d’Andorra) — краіна ў Заходняй Еўропе. Мяжуе з Францыяй і Іспаніяй. Адна з самых маленькіх краін Еўропы: плошча — 468 км², насельніцтва — 84 тыс. чалавек (2009). Яе сталіца — Андора-ла-Велья — самая высокагорная сталіца ў Еўропе (1023 м). Афіцыйная мова — каталонская.

Княства ўтворана ў 1278. Ролю манарха сумесна выконваюць два ўладары — прэзідэнт Французскай Рэспублікі і біскуп Урхельскі (Каталонія, Іспанія).

Андора — дастаткова багатая краіна, дзякуючы статусу «падаткавай гавані» і (у значнай ступені выкліканага гэтым) турызму (каля 10 млн наведвальнікаў штогод). Яна не з’яўляецца членам Еўрапейскага Саюза, хаця еўра — фактычная валюта гэтай краіны. Андора займае другое месца ў свеце па чаканай працягласці жыцця сваіх грамадзян — 82 гады пры нараджэнні.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Андоры

Старажытная гісторыя і сярэднявечча

Самыя раннія археалагічныя знаходкі, якія сведчаць аб існаванні чалавека у Андоры, датуюцца часам першага ледніковага перыяду. Керамічныя вырабы, ланцугі і іншыя прылады сведчаць аб засяленні рэгіёну яшчэ да пачатку бронзавай эры. Іншыя археалагічныя знаходкі — гэта каменныя гравюры каля Ардына Ordino, пячорны жывапіс у Ла Рока дэ лес Брукс La Roca de les Bruixes. Першыя згадкі пра насельнікаў далін ўпершыню з’явіліся ў тэксце грэцкага гісторыка Палібія ў (2 стагаддзе да нашай эры). Палібій апісаў пераправу Ганібала праз Пірэнеі і ў сувязі з гэтым гістарычным выпадкам нагадаў пра плямёны андазінаў. Княства Андора, пад падвойным, супольным кіраваннем Францыі і епіскапа Ургельскага, існавала з 1278.

Новы час

20-е стагоддзе

Андора абвясціла вайну Германіі падчас Першай сусветнай вайны, але ў ваенных дзеяннях удзелу не прымала.

У 1933 акупіраваная Францыяй для падаўлення грамадскіх беспарадкаў перад выбарамі. Да 1940 Францыя трымала ў Андоры гарнізон, каб пазбегнуць перакідвання грамадзянскай вайны з Іспаніі. Падчас Другой сусветнай вайны Андора заставалася нейтральнай і служыла важным каналам для кантрабанднага гандлю паміж вішысцкай Францыяй і франкісцкай Іспаніяй.

Пасля вайны знаходзілася ў адноснай ізаляцыі ад агульнаеўрапейскіх працэсаў. Паступова стала заўважным гандлёвым і турыстычным пунктам прызначэння. У 1993 у Андоры адбылася мадэрнізацыя палітычнай сістэмы пасля ўступлення краіны ў ААН і Савет Еўропы — 14.3.1993 выбаршчыкі пастанавілі змяніць феадальную палітычную сістэму на парламенцкую.

Палітычная структура

Асноўны артыкул: Палітычная структура Андоры Асноўны артыкул: Палітычныя партыі Андоры Андора — «парламенцкае княства». У адпаведнасці з традыцыяй, якая сыходзіць каранямі ў Парэаж, Суправіцелямі, гэта значыць главамі дзяржавы з’яўляюцца Прэзідэнт Французскай Рэспублікі і біскуп Урхельскі (Сеа-дэ-Урхель, Іспанія). Таму краіну нельга назваць паўнавартаснай манархіяй, гэта хутчэй даніна традыцыі.

Заканадаўчая ўлада ажыццяўляецца супольна парламентам і ўрадам. Парламент Андоры — Генеральны Савет — складаецца з 28—42 дэпутатаў, якія выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Кіраўнік урада выбіраецца абсалютнай большасцю дэпутатаў парламента.

Адміністрацыйны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Андоры Андора у адміністрацыйным стаўленні падзеленая на 7 парокій (катал.: parroquies):

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Андоры 80 % ВУП краіны дае турыстычная галіна. Андору штогод наведваюць да 9 млн турыстаў. Дзяржава прымае мінімальны ўдзел у кіраванні эканомікай, і дзель прадпрымальніцтва дзейнічае амаль без абмежаванняў. Вялікую ролю ў эканоміцы гуляе банкаўскі сектар, які карыстаецца існымі ў краіне падатковымі палёгкамі.

Развіццё сельскай гаспадаркі ў Андоры абмежавана тым, што толькі 2 % земляў прыдатныя для апрацоўкі. У гэтай галіне занята меней 1 % насельніцтва. Выгадоўваецца бульба і тытунь, у невялікай колькасці — ячмень і жыта.

Маюцца запасы жалезных руд, свінцу, гідраэнергетычных рэсурсаў, мінеральнай вады і лясоў.

Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Андоры Насельніцтва Андоры складае парадку 69 тысяч чалавек. Насельніцтва сталіцы — каля 21 тысячы чалавек.

Культура

Асноўны артыкул: Культура Андоры Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя зносіны паміж Княствам Андора і Рэспублікай Беларусь былі ўсталяваныя 27 верасня 2011 падчас 66-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.[7]

Спасылкі

Зноскі

  1. Канстытуцыя Андоры (англ.)
  2. 1 2 ЦРУ. Андора на старонцы Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША(англ.)  (недаступная спасылка). — Інфармацыя аб краіне ў Сусветнай кнізе фактаў ЦРУ. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2010. Праверана 8 студзеня 2012.}}
  3. 1 2 Апісанне Андоры-ла-Велья на сайце турыстычнай сістэмы Туры.ру (нявызн.) (недаступная спасылка). — Падрабязная інфармацыя пра сталіцу Андоры. Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2011. Праверана 12 студзеня 2012.
  4. Girard P & Gomez P (2009), Lacs des Pyrénées: Andorre. (фр.)
  5. World Gazetteer(недаступная спасылка)
  6. Валюта Андоры Архівавана 27 мая 2009.
  7. Беларусь установила дипломатические отношения с Андоррой Архівавана 30 верасня 2011. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Краіны, якія не маюць выхаду да мора
Дзяржавы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Андора