wd wp Пошук:

Завязь

I — верхняя завязь, II — паўніжняя завязь, III — ніжняя завязь

Завязь — тэрмін марфалогіі раслін; ніжняя полая частка песціка двухполай ці жаночай кветкі. Завязь змяшчае надзейна абароненыя семязавязі. Пасля апладнення завязь ператвараецца ў плод, унутры якога знаходзіцца насенне, якое развіліся з семязавязяў[1].

Завязь выконвае функцыю вільготнай камеры, якая засцерагае семязавязі ад высыхання, вагання тэмпературы і паглынання іх насякомымі[2].

Завязь і рыльца песціка, якое служыць для ўлоўлівання пылка, злучаюцца слупком (калі ў кветцы некалькі песцікаў, іх верхнія звужаныя часткі называюць стылодыямі)[3].

Завязь можа быць адна- ці шматгнездавой (у апошнім выпадку яна падзелена перагародкамі на гнёзды; часам гнёзды падзелены несапраўднымі перагародкамі).

Паводле тыпу размяшчэння ў кветцы завязі называюцца:

Зноскі

  1. Адсюль назва «пакрытанасенныя» у адрозненне ад голанасенных, у якіх насенне ляжыць на мегаспарафілах гола, гэта значыць непакрыта.
  2. Андреева И. И., Родман Л. С. Ботаника.— 2-е изд., перераб. и доп. — M.: КолосС, 2002. С.326. ISBN 5-9532-0015-3
  3. Пры зрастанні песцікаў паміж сабой у вобласці завязі іх верхавіны могуць заставацца свабоднымі і таксама называюцца стылодыямі, у гэтым выпадку слупок утвараецца пры зліцці стылодыяў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Насенне
Катэгорыя·Кветка