wd wp Пошук:

Фенхель

Фенхель[3] (Foeniculum) — род кветкавых раслін сямейства парасонавыя (Apiaceae).

Батанічнае апісанне

Фенхель звычайны (Foeniculum vulgare). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстымі стрыжнёвымі каранямі. Галінастыя сцёблы вышынёй да 2 м, гладкія, акруглыя з сіняватым налётам. Цёмна-зялёнае лісце яйцападобна-трохвугольнае, 3 — 4-перыстарассечанае. Кветкі дробныя, жоўтыя, сабраныя ў складаны плоскі парасонік. Плод — двухсямянка.

Арэал

Існуе 2 віды. Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы. З’яўляецца старажытнай культурай Егіпта і Кітая, у Расіі — з пачатку 20 стагоддзя. На Беларусі культывуецца фенхель звычайны, ці аптэчны кроп (Foeniculum vulgare).

Ужыванне

Мае 2-6 % эфірнага алею, які выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, медыцыне, парфумерыі. Лісце і насенне ўжываюцца як прыправа, макуха (мае да 20 % бялку) ідзе на корм жывёле.

Лекавыя, харчовыя, тэхнічныя і кармавыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 54. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Парасонавыя