wd wp Пошук:

Скандынаўскі паўвостраў

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0} Скандынаўскі паўвостраў — паўвостраў, размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Еўропы, амываецца Балтыйскім, Паўночным, Нарвежскім і Баранцавым морамі. Прасціраецца з поўначы на поўдзень на 1900 км. Шырыня паўвострава дасягае 800 км, плошча складае каля 800 тыс. км² (самы вялікі паўвостраў Еўропы). На паўвостраве размяшчаюцца Нарвегія, Швецыя і паўночна-заходняя частка Фінляндыі.

Прырода

Заходнія і паўночныя берагі высокія, стромкія, фіёрдавага тыпу, усходнія і паўднёвыя — нізкія, пераважна скалістыя, шхернага тыпу, на асобных участках плоскія, пясчаныя; моцна парэзаныя. Уздоўж узбярэжжаў — шматлікія астравы і скалы.

Заходнюю і цэнтральную часткі паўвострава займаюць Скандынаўскія горы (г. Гальхёпіген, 2469 м), усходнія схілы якіх пераходзяць у плато Норланд вышынёю 400—700 м. Уздоўж Балтыйскага мора размешчана Сярэдняшведская нізіна з вялікімі азёрамі, марэннымі і озавымі падняццямі; на поўдні — купалападобнае ўзвышша Смоланд (выш. да 377 м), прыморскія нізіны.

У геалагічных адносінах Скандынаўскі паўвостраў належыць да Балтыйскага шчыта і зоны каледонскай складкавасці. У плейстацэне гэты рэгіён быў цэнтрам зледзянення Еўропы. Захаваліся шматлікія марэнныя грады, друмліны, озы і іншыя формы ледавіковага рэльефу, у высакагор’ях — ледавікі. Карысныя выкапні: жалезныя, малібдэнавыя, тытанавыя, медныя, уранавыя, марганцавыя руды, поліметалы.

Клімат Скандынавіі пераважна ўмераны, на поўначы — субарктычны; на яго ўздзейнічае Паўночна-Атлантычнае цёплае цячэнне. На захадзе клімат умераны марскі з мяккай зімой (сярэдняя тэмпература студзеня ад -4°С да 2°С на поўдні) і халаднаватым летам (ад 10°С на поўначы да 14°С на поўдні), вялікай вільготнасцю (1000—3000 мм за год). На ўсходзе клімат пераходны да кантынентальнага. Зіма марозная (-15°С на поўначы, -5°С на поўдні), лета ўмерана цёплае (да 17°С у ліпені на поўдні). Ападкаў ад 400 да 800 мм за год.

Рачная сетка паўвострава густая. Рэкі кароткія, з парогамі і вадаспадамі, багатыя гідраэнергетычнымі рэсурсамі; найбольш буйныя — Глома, Торніяёкі, Далельвен, Онгерманельвен, Кларэльвен. Шматлікія азёры тэктанічнага, ледавіковага і змешанага паходжання: Венерн, Ветэрн, Меларэн, Ельмарэн.

У раслінным покрыве пераважаюць хваёвыя лясы. На крайняй поўначы — зона тундраў; поўдзень паўвострава — у зоне мяшаных лясоў (пераважае бук). На заходнім узбярэжжы і схілах верасоўнікі і тарфянікі. У гарах вышынная пояснасць: хваёвыя лясы падымаюцца да 400 м на поўначы і 900 м на поўдні, ад 900 да 1100 м — пояс бярозавага крывалесся, вышэй — горная тундра. Жывёльны свет прадстаўлены тундравымі і ляснымі формамі. На ўзбярэжжах — птушыныя базары, прыбярэжныя воды багатыя рыбай.

Насельніцтва

Буйныя гарады: Стакгольм, Гётэбарг (Швецыя), Осла (Нарвегія).

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Скандынавія
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Карткі паўвостраваў з няправільнымі параметрамі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Картка на Геакары: Выправіць: Множныя параметры
Паўвостравы Еўропы
Паўвостравы паводле алфавіта