wd wp Пошук:

Перыкаліі

Перыкаліі (Pericallia) — род матылькоў падсямейства Мядзведзіцы. Адзіным прадстаўніком роду з’яўляецца Мядзведзіца-гаспадыня ці Вялікая мядзведзіца (Pericallia matronula).

Вялікі, яркі, прыгожы матыль. Размах крылаў 70-80 мм. Пярэднія крылы цёмна-бура-карычневыя, уздоўж пярэдняга краю крылаў 4-5 вялікіх і маленькіх жоўтых плям, такія ж плямы каля ўнутранага вугла. Заднія крылы жоўтыя ці аранжавыя з 2 радамі вялікіх чорных плям, якія часцей за ўсё зліваюцца. Паміж гэтымі радамі асобная чорная пляма. Брушка чырвонае з чорнымі папярочнымі плямамі на кожным сегменце.

Від водзіцца ў Цэнтральнай Еўропе, Паўднёвай Сібіры, Іркуцку, Забайкаллі, на Сярэднім Амуры, у Прымор’і, на Паўднёвым Сахаліне, у Паўночнай Манголіі, Карэі і Японіі.[1]

Лічынкі харчуюцца відамі радоў бружмель (Lonicera), ястрабок (Hieracium), ягаднік (Vaccinium), ясень (Fraxinus), ляшчына (Corylus), дуб (Quercus), а таксама чаромхай звычайнай (Prunus padus).

Зноскі

  1. Markku Savela (June 28, 2004). «Pericallia genus». funet.fi. «Pericallia genus». Retrieved 2009-03-25.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Мядзведзіцы