wd wp Пошук:

Нью-Мексіка

Нью-Мексіка (англ.: New Mexico, ісп.: Nuevo México, нав.: Yootó Hahoodzo) — штат на Паўднёвым Захадзе Злучаных Штатаў Амерыкі. З насельніцтвам больш за 2 мільёны жыхароў займае 36-е месца паводле колькасці насельніцтва, а з плошчай у 314,900 км² з’яўляецца пятым паводле плошчы і пятым паводле шчыльнасці насельніцтва сярод усіх 50-ці штатаў краіны. Адзін з Горных штатаў і адзін са штатаў Чатырох кутоў (разам з Ютай, Каларада і Арызонай). Сталіцай і культурным цэнтрам з’яўляецца Санта-Фэ, а найбуйнейшым горадам — Альбукерке. З-за свайго геаграфічнага становішча у паўночнай і ўсходняй частках штата больш халодны і альпійскі клімат, а ў паўднёвай і заходняй — больш цёплы, арыдны клімат.

Эканоміка Нью-Мексіка заснаваная на здабычы нафты і іншых карысных выкапняў, багарным земляробстве, жывёлагадоўлі, лесаапрацоўцы і рознічным гандлі. Станам на 2016 год валавы ўнутраны прадукт (ВУП) штата складае больш за $93 мільярды (37-е месца сярод штатаў), а ВУП на душу насельніцтва — $41,559 (39-е месца сярод штатаў).

Геаграфія

На поўначы Нью-Мексіка мяжуе з Каларада, мяжа праходзіць па 37-й паралелі паўночнай шыраты. На ўсходзе — з Аклахомай па мерыдыяне 103° заходняй даўгаты і Тэхасам, на поўдні — з Тэхасам і мексіканскімі штатамі Чыўаўа і Санора, на захадзе — з Арызонай па даўгаце 109° 03’ заходняй даўгаты.

Ландшафт штата разнастайны — ад шырокіх пустыняў і парэзаных лававых палёў да высокіх снежных горных пікаў. Праз цэнтральную частку штата праходзяць хрыбты Скалістых гор — Сан-Хуан і Сангрэ-дэ-Крыста. На захадзе размешчана плато Каларада, на ўсходзе — Вялікія раўніны і плато Лана-Эстакада. Галоўныя рэкі штата — Рыа-Грандэ і яе прыток Пекас.

Дэмаграфія

Паселішчы

Адміністрацыйны падзел

Тэрыторыя штата падзелена на 33 акругі (анг. county).

Судовая сiстэма

Судовая сiстэма штата Нью-Мексiка ўключае Вярхоўны суд, Апеляцыйны суд, 13 раённых судоў, адзiн сталiчны суд, 54 мiравыя суды, адзiн суд па спадчынных справах i 81 мунiцыпальны суд.

Вярхоўны суд штата складаецца з пяцi суддзяў i размешчаны ў Санта-Фэ. Гэта суд апошняй iнстанцыi, якi ажыццяўляе кантроль над усiмi нiжэйшымi судамi і адвакатамi, якiя маюць лiцэнзii ў штаце. А таксама гэты суд ажыццяўляе абавязковую апеляцыйную юрысдыкцыю па крымiнальных справах, якiя караюцца пажыццёвым зняволеннем або смяртонай карай. Усяго ў судах штата старшынствуюць 311 суддзяў.[3]

У 2018 годзе бюджэт судовай улады складаў $6,082,200. Гэта толькi 2,63 % ад агульнага аперацыйнага бюджэту штата.[4]

Эканоміка

Паводле звестак Бюро эканамічнага аналізу, у 2003 г. ВУП штата склаў $ 57 млрд. Тут ёсць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, развіта ірыгацыя. Значная роля турызму і сферы абслугоўвання.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
  2. Annual Estimates of the Resident Population: April 1, 2010 to July 1, 2016 (нявызн.) (недаступная спасылка). United States Census Bureau. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2018. Праверана 10 лютага 2018.
  3. https://newmexico.courtrecords.org/criminal-court-records/ Архівавана 26 студзеня 2021.
  4. https://www.nmcourts.gov/reports-and-policies.aspx

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Штаты ЗША
Захад ЗША
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Былыя калоніі Іспаніі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Нью-Мексіка
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных