wd wp Пошук:

Міхаіл Мікалаевіч Ганчарык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганчарык. Міхаіл Мікалаевіч Ганчарык (12 (24) лістапада 1899, в. Кляннік Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 11 красавіка 1986, Мінск; Псеўданімы і крыптанімы: Ландыш; М.Ландыш; Лясун; М. Г. Лясун; Я.Сявец; Якім Сявец; Г. М.; М.Г-к; М. Г.) — беларускі навуковец-біёлаг, фізіёлаг раслін, пісьменнік. Доктар біялагічных навук (1960), прафесар; з 1969 года член-карэспандэнт АН БССР; з 1972 года заслужаны дзеяч навукі БССР[1].

Біяграфія

Адукацыя

У 1914 годзе скончыў Ігуменскае пачатковае вучылішча. У 1917—1924 гадах вучыўся ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце[1], дзе ўзначальваў Беларускую секцыю студэнтаў.

Пачатак прафесійнай дзейнасці

У 1925—1928 гадах кіраўнік Аршанскага філіяла «Маладняка».

У 1925—1929 гадах працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (БСГА). З 1929 года працаваў у Інстытуце біялогіі БелАН, з 1931 намеснік дырэктара, выконваючы абавязкі дырэктара[1].

Першы арышт

Арыштаваны 14 верасня 1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Паводле пастановы АДПУ СССР ад 9 студзеня 1934 прыгавораны да 10 гадоў лагераў; накіраваны на будоўлю Байкала-Амурскай магістралі.

Другі арышт і высылка

Пасля вызвалення з 1947 года старшы навуковы супрацоўнік Арлоўскай доследнай станцыі(руск.) бел.. Арыштаваны 15 лютага 1949 УДБ па Арлоўскай вобласці. Пастановай Асобай нарады ад 18 мая 1949 высланы на пасяленне ў Краснаярскі край. У 1949—1956 гг. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, дырэктарам Ігарскай доследнай станцыі Інстытута сельскай гаспадаркі Крайняй Поўначы. Знаходзячыся ў высылцы, распрацаваў асновы палярнага земляробства. Вызвалены ў ліпені 1954 годзе. Рэабілітаваны 18 красавіка 1956. З 1956 года ў БСГА, з 1958 года старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біялогіі АН БССР[1], у 1961—1986 гадах загадчык аддзела фотасінтэзу[1], дырэктар (1967-72), загадчык лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР (з 1972)[1]. З 1976 навуковы кансультант Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР[1].

Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

Навуковая дзейнасць

Распрацоўваў навуковыя асновы палярнага земляробства, вывучаў пытанні вырошчванпя бульбы, капусты і іншых культур ва ўмовах Крайняй Поўначы. Устанавіў розную патрабавальнасць бульбы да вільготнасці глебы ў антагенезе, даследаваў фотасінтэз у бульбе, адток асімілятаў(руск.) бел., уплыў іонаў хлору і хлорзмяшчальных калійных угнаенняў(руск.) бел. на фізіялагічныя працэсы раслін, асабліва бульбы.

Выбраная бібліяграфія

Аўтар шматлікіх навуковых прац па фізіялогіі і біялогіі раслін.

Творчасць

Першыя вершы апублікаваны ў 1914 годзе ў газеце «Наша ніва».

Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі. Друкаваўся ў газетах «Вольная Беларусь», «Беларусь», часопісах «Аршанскі маладняк», «Рунь», «Зоркі».

Аўтар кнігі пра прэзідэнта АН БССР В. Купрэвіча «Рэвалюцыянер, арганізатар, вучоны» (1981). Апошнія гады працаваў над кнігай мемуараў, якія не паспеў скончыць.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Гончарик Михаил Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 158. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Аршанскі Маладняк
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі 11 красавіка
Катэгорыя·Батанікі Беларусі
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада
Катэгорыя·Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара