wd wp Пошук:

Антацыяны

Керацыянін — рутыназіл-3-цыянідзін, антацыян, які ўтрымліваецца ў касцянках вішань (Cerasus).

Антацыя́ны (ад грэч.: ἄνθος — колер + грэч.: κυανός — блакітны) — фарбавальныя рэчывы (пігменты з групы флаваноідаў) клетачнага соку раслін. Паводле хімічнага саставу — гліказіды, у якіх рэшткі глюкозы або інш. цукру звязаны з афарбаваным нецукрыстым рэчывам.

Колер антацыянаў залежыць ад хімічнай прыроды апошняга і рэакцыі асяроддзя (напрыклад, чырвоны — у кіслым, сіні, фіялетавы — у шчолачным). Наяўнасцю антацыянаў абумоўлена фіялетавая, сіняя, карычневая, чырвоная, аранжавая і інш. афарбоўка пялёсткаў кветак, пладоў, лістоў, сцяблоў, чырвоны колер вінаў і фруктовых сокаў. Мяркуюць, што антацыяны — ахоўны сродак ад шкоднага дзеяння ультрафіялетавых прамянёў і перагрэву тканак.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Хімічныя індыкатары
Катэгорыя·Пігменты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Флаваноіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак