wd wp Пошук:

Вугляводы

Структурная формула лактозы — дыцукрыду, які ўтрымліваецца ў малацэ

Вугляво́ды (цукрыды) — агульная назва шырокага класа прыродных арганічных злучэнняў. Гэта арганічныя рэчывы, якія змяшчаюць карбанільную групу(руск.) бел. і некалькі гідраксільных груп[1]. Назва класа злучэнняў паходзіць ад слоў «вугаль» і «вада», яна была ўпершыню прапанавана К. Шмітам ў 1844. З’яўленне такой назвы звязана з тым, што першыя з вядомых навуцы вугляводаў апісваліся брута-формулай Cx(H2O)y, фармальна з’яўляючыся злучэннямі вуглярода і вады.

Тэрмін з’яўляецца найбольш распаўсюджаным у галіне біяхіміі, дзе ён з’яўляецца сінонімам цукрыдаў. Вугляводы падзяляюцца на чатыры хімічныя групы: монацукрыды, дыцукрыды, алігацукрыды і поліцукрыды. Увогуле, монацукрыдаў і дыцукрыдаў, звычайна называюць цукрамі[2].

Вугляводы выконваюць шматлікія ролі ў жывых арганізмах. Поліцукрыды служаць для захоўвання энергіі, як то крухмал і глікаген, а таксама з’яўляюцца структурнымі кампанентамі, як то цэлюлоза раслін і хітын ў членістаногіх. Пяцівугляродны монацукрыд рыбоза з’яўляецца важным кампанентам каферментаў і асновай генетычнай малекулы вядомай як РНК. Дэзоксірыбоза з’яўляецца складовай часткай ДНК. Цукрыды і іх вытворныя рэчывы ўключаюць мноства іншых важных біялагічных малекул, якія гуляюць ключавую ролю ў імуннай сістэме, прадухілення патагенезу, згусальнасці крыві і развіцця[3].

У харчовай навуцы і ў многіх неафіцыйных кантэкстах тэрмін вугляводаў часта азначае любую ежу, якая асабліва багатая складанымі вугляводамі крухмаламі, як то збожжавыя прадукты, хлебабулачныя і макаронныя вырабы, ці простыя вугляводы, як то цукар у цукерак, варэнні і дэсертах.

Зноскі

  1. Н. А. АБАКУМОВА, Н. Н. БЫКОВА. 9. Углеводы // Органическая химия и основы биохимии. Часть 1. — Тамбов: ГОУ ВПО ТГТУ, 2010. — ISBN 978-5-8265-0922-7.
  2. Flitsch, SL & Ulijn, RV (2003). «Sugars tied to the spot». Nature 421: 219—220.
  3. Maton, Anthea; Jean Hopkins, Charles William McLaughlin, Susan Johnson, Maryanna Quon Warner, David LaHart, Jill D. Wright (1993). «Human Biology and Health». Englewood Cliffs, New Jersey, USA: Prentice Hall. pp. 52-59. ISBN 0-13-981176-1.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Вугляводы
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай