wd wp Пошук:

Апёк

Апёк — пашкоджанне тканак арганізма, выкліканае уздзеяннем высокай тэмпературы або ўздзеяннем некаторых хімічных рэчываў (лугам, кіслатой, солямі цяжкіх металаў і інш).

Адрозніваюць 4 ступені апёкаў: пачырваненне скуры, утварэнне пузыроў, амярцвенне ўсіх слаёў скуры, абвугліванне тканак. Ступень апёку вызначаецца велічынёй плошчы і глыбінёй пашкоджанні тканак. Чым большую плошчу ён займае і чым глыбейшае пашкоджанне тканак, тым цяжэйшы стан апёку. Першая дапамога пры апёках — спыненне ўздзеяння знешніх фактараў і апрацоўка раны.

Асаблівая форма апёкаў — прамянёвыя апёкі (сонечныя, рэнтгенаўскія і інш.) і ўдар электрычнасці.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Траўмы
Катэгорыя·Абставіны смерці