wd wp Пошук:

Арляк

Арля́к, Папараць[2] (Pteridium) — род травяністых папарацепадобных раслін сямейства Dennstaedtiaceae.

Найбольш вядомы і распаўсюджаны від — арляк звычайны (Pteridium aquilinum).

Біялагічнае апісанне

Прадстаўнікі роду — наземныя травяністыя папараці вышынёй да 1 м, нярэдка ўтвараюць калоніі. Карэнішча знаходзіцца даволі глыбока пад зямлёй, моцна паўзучае, густа пакрытае валасінкамі.

Ваі размешчаныя на карэнішчы чаргова, даволі рэдка, двойчы — або чатыры разы пёрыстыя, з голым хвосцікам. Сорусы размешчаны па краі вай, пакрытыя знешнім несапраўдным індузіям і ўнутраным сапраўдным індузіям, паміж якімі знаходзяцца спарангіі. Споры карычневыя, вуглавата-шарападобныя, дробнашыпаватыя.

Лік храмасом x = 26.

Таксанамія

Сінонімы

Віды

Некаторыя крыніцы лічаць род манатыпным з адзіным паліморфным відам.

Pteridium aquilinum (L.) Kuhn, 1879 typus[1]Арляк звычайны

Іншыя крыніцы дадаткова вылучаюць яшчэ каля дзясятка відаў[3], напрыклад:

Pteridium esculentum

Зноскі

  1. 1 2 Звесткі пра род Pteridium у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. TPL: Pteridium

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Папараці
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання