wd wp Пошук:

Верасовыя

Верасовыя, Верасавыя[3] (Ericaceae) — сямейства двухдольных раслін парадку верасакветкавыя.

Апісанне

Сям’я верасовых уключае хмызнякі і паўхмызнякі, іншы раз невялікія дрэвы; расліны большай часткай вечназялёныя. Лісты простыя, іншы раз лускаватыя, без прылісткаў, часта ксераморфнага вобліку. Кветкі правільныя, радзей некалькі зігаморфныя, двухполыя, звычайна з пяці-чатырохчленных кругоў. Вяночак спайнапялёсткавы, радзей свабоднапялёсткавы. Тычынак у два разы больш, чым пялёсткаў, ці столькі ж. Яны не зрастаюцца з пялёсткамі ці злучаны толькі з іх асновамі. Гінецэй з 4, радзей з 5 карпел, цэнакарпны, завязь верхняя ці ніжняя. Плады — каробачкі, касцянкі ці ягады.

Пашырэнне

Агульная колькасць родаў — больш за 120, колькасць відаў — больш за 4000. Расліны гэтага сямейства распаўсюджаныя па ўсім зямным шары (у тропіках — звычайна ў гарах), не сустракаючыся толькі ў стэпах і пустынях.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Верасовыя
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання