wd wp Пошук:

Хонсю

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Хо́нсю[1] (яп.: 本州 хонсю:?), састрэлая гістарычная назва Хо́нда[1] (яп.: 本土?, Хо́н-до) — самы вялікі востраў Японскага архіпелага.

Геаграфія

Вулкан Фудзі — найбольш вядомы аб'ект на востраве і ва ўсёй Японіі

Даўжыня вострава 1300 км, шырыня вар’іруецца ад 50 да 230 км, яго сумарная плошча складае 230 500 км ², прыкладна 60 % усёй плошчы Японіі. Востраў Хонсю ледзь меншы за востраў Вялікабрытанія (Брытанскія астравы). Працягласць берагавой лініі 5450 км.

Рэльеф Хонсю гарысты. Сярод гор шмат вулканаў. Найбуйнейшы з іх — гара Фудзі (3776 м.), з’яўляецца сімвалам Японіі. Дзякуючы ёй Хонсю з’яўляецца 7-м самым высокім востравам свету. Найбуйнейшая рака вострава — рака Сінана. Клімат Хонсю вельмі разнастайны — ад кантынентальнага на поўначы да субтрапічнага на поўдні. Горы вострава адказваюць за розніцу ў клімаце паўднёва-ўсходняй (ціха-акіянскай) і паўночна-заходняй (японскага мора) частак вострава.

На Хонсю часта здараюцца землетрасенні, паколькі востраў знаходзіцца на стыку 3 фармацыйных пліт.

Рэгіёны і прэфектуры

Востраў умоўна падзелены на пяць рэгіёнаў, і ўключае 34 прэфектуры, уключаючы Токіа. Рэгіёны Цюгоку (заходні), Кансай (паўднёвы, на ўсход ад Цюгоку), Цюбу (цэнтральны), Канто (усходні) і Тахоку (паўночны). Таксама ў склад гэтых прэфектур уваходзяць некаторыя дробныя астравы, найбольш прыкметныя з іх астравы Агасавара, Садо, Ідзу-Осіма і Авадзі.

Гарады

На востраве Хонсю размешчаны найбуйнейшыя японскія гарады: Токіа, Іакагама, Осака, Кіёта, Хірасіма і інш.

Насельніцтва

Да канца XIX стагоддзя востраў засялялі таксама айны, якія былі цалкам выцеснены на востраў Хакайда японцамі[2]. Агульнае насельніцтва вострава — 100 000 000 чалавек (2010 год).

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Хонда Кацуіці (2000). Harukor: an Ainu woman’s tale. University of California Press[en]. p. 7.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Астравы Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта