wd wp Пошук:

Варэнне

Варэнне (ці сочыва) — від дэсерту, атрыманы ў выніку варэння садавіны, ягад або, радзей, гародніны з цукрам з мэтай кансервавання. Варэнне дадаюць у тарты, пірожныя, ёгурты, гарбату, намазваюць на хлеб або ядуць лыжкай. У адрозненне ад джэмаў, павідла, канфіцюру і жэле, варэнне гатуецца такім чынам, каб інгрэдыенты захоўвалі сваю форму.

З гатовага варэння здымаюць плеўку і гарачым разліваюць у апараныя гарачыя слоікі, якія пасля гэтага закрываюць і перагортваюць уверх дном для астуджэння.

Віды варэння

Варэнне бывае як вадкім (кампот), так і густым (мармелад). Таксама існуе варэнне-пяціхвілінка.

Варэнне-пяціхвілінка — разнавіднасць варэння з часам варэння 5 хвілін. Яго можна гатаваць з розных ягад: маліны, абрыкосаў[1], клубніцы[2], чарніцы.

Варэнне-пяціхвілінка таксама можна варыць у 3 этапы, кожны па 5 хвілін.[2][3]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Малиновая пятиминутка
  2. 1 2 Варенье пятиминутка // Чудо-повар
  3. Клубничное варенье «пятиминутка» // Чудо Печка
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэсерты
Катэгорыя·Еўрапейская кухня
Катэгорыя·Кандытарскія вырабы
Катэгорыя·Руская кухня