wd wp Пошук:

Двухдольныя

Двухдо́льныя[2] (Magnoliopsida, або Dicotyledones) — клас кветкавых раслін.

Асноўныя прыкметы

Будова насення двухдольных: a — абалонка, b — эндасперм, c — семядолі, d — зародак

Расліны гэтага класа характарызуюцца наступнымі асноўнымі прыкметамі: зародак семені звычайна мае дзве, рэдка 1, 3, 4 семядолі; праводныя пучкі адкрытыя, з камбіем; лісты маюць сеткаватае жылкаванне; каранёвая сістэма стрыжнёвага тыпу; кветкі 5-, 4-, 2-членнага тыпу; пылок трыкальпатны (з трыма разоркамі ці порамі). Аднак з усіх пералічаных прыкмет у некаторых прадстаўнікоў класа ёсць выключэнні.

Класіфікацыя

Падклас Магнолііды (Magnolianae)

Падклас Німфеіды (Nymphaeidae)

Падклас Нелюмбаніды (Nelumbonidae)

Падклас Ранункуліды (Ranunculidae)

Падклас Карыяфіліды (Caryophyllidae)

Падклас Гамамелідыды (Hamamelididae)

Падклас Дыленііды (Dilleniidae)

Падклас Разіды (Rosidae)

Падклас Карніды (Cornidae)

Падклас Ламііды (Lamiidae)

Падклас Астэрыды (Asteridae)

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 144. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Двухдольныя
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта