wd wp Пошук:

Чашачка

Чашачка сенполіі (Saintpaulia) складаецца з пяці зелянява-карычневых чашалісцікаў

Чашачка або падвяночак (лац.: cályx) — сукупнасць чашалісцікаў, часцей за ўсё афарбаваных у зялёны колер, якія ўтвараюць адзін ці некалькі вонкавых кругоў падвойнага калякветніка. Колькасць чашалісцікаў у кветцы вар’іруе ад дзвюх (сямейства макавых), да нявызначанай колькасці (сямейства чайных), але ў большасці двухдольных іх часцей чатыры або пяць.

Функцыі

Асноўнай функцыяй чашачкі з’яўляецца абарона частак кветкі на ранніх этапах яе фармавання; менавіта таму вонкавыя пакровы бутона да яго распускання ў кветак з падвойным калякветнікам утворана чашачка. Пры распусканні кветкі ці падчас цвіцення чашачка часам адпадае (сямейства макавыя) ці адгінаецца і становіцца малапрыкметнай.

Нярэдка па завяршэнні цвіцення чашачка здольная відазмяняцца, набываючы пры гэтым новыя функцыі, галоўным чынам звязаныя з распаўсюджваннем пладоў і насення. Напрыклад, у ясноткавых чашачка служыць ёмішчам для дробнага плода, а ў астравых ператвараецца ў хохлік (папус), які спрыяе пераносу пладоў ветрам. Часам на чашачцы маюцца характэрныя вышчарбленыя шчацінкі, якімі плады чапляюцца за поўсць жывёл і адзежу людзей і разносяцца.

Чашачка, як правіла, зялёная, але часам набывае яркую афарбоўку і выконвае функцыю вяночка, які ў гэтым выпадку нярэдка рэдукаваны да нектарнікаў (рагулькі, аканіт, марознік). У некаторых выпадках чашачка слаба развітая (парасонавыя, складанакветныя, валяр’янавыя).

Чашачка ў формуле кветкі

У формуле кветкі характарыстыка чашачкі стаіць пасля ўказання на сіметрыю кветкі і пазначаецца літарным выразам Ca (лац.: calyx) ці K побач з якім лічбамі ўказваецца колькасць элементаў, напрыклад: Ca5 — калякветнік падвойнай: чашачка з 5 чашалісцікаў. Калі чашалісцікі зрастаюцца, то ў формуле кветкі колькасць элементаў, што зрастаюцца, бярэцца ў дужкі, напрыклад: Ca(5).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кветка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара