wd wp Пошук:

Ягаднік

Я́́гаднік[5] (Vaccinium) — род кветкавых раслін сямейства верасовых.

Апісанне

Вечназялёныя або лістападныя кусцікі. Вышыня да 60, часам да 90 см. Карэнішчы доўгія, паўзучыя. Сцёблы прамастойныя, моцнагалінастыя. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, пераважна скурыстае. Кветкі адзіночныя ці па 2—3 ў пучках на канцах галінак або ў пазухах лісця. Плод — сакаўная ягада, чырвоная, сіняя, сіне-чорная, у некаторых відаў ядомая.

Арэал

Адрозніваеца больш за 200 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы і Паўночнай Амерыцы; на Беларусі распаўсюджаны брусніцы (Vaccinium vitis-idaea), буякі (Vaccinium uliginosum), чарніцы (Vaccinium myrtillus).

Класіфікацыя

Журавіны звычайныя (Vaccinium oxycoccos)

Род падзяляюць на некалькі падродаў, якія, у сваю чаргу, дзеляць на секцыі:

Падрод OxycoccusНекаторымі батанікамі вылучаюцца ў асобны род журавіны (Oxycoccus)

Падрод Vaccinium

Значэнне і выкарыстанне

Харчовыя і лекавыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Род Vaccinium у базе даных Index Nominum Genericorum (ING) (пошук па слову Vaccinium) (англ.)  (Праверана 7 жніўня 2009)
  4. У выданні Флора Европейской части СССР… у якасці наменклатурнага тыпу ўказаны від Vaccinium myrtillus L. (1753), тлумачэнне гэтаму даецца ў Index Nominum Genericorum (ING) (пошук па слову Vaccinium) (англ.)  (Праверана 7 жніўня 2009)
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. GBIF: Vaccinium microcarpum.
  7. Ягаднік: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL)(англ.) Vaccinium microcarpum

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бруснічныя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта