wd wp Пошук:

Арганічныя кіслоты

Арганічныя кіслоты — арганічныя рэчывы, якія праяўляюць кіслотныя ўласцівасці.

Хімічныя асаблівасці

Да іх ставяцца карбонавыя кіслоты, якія змяшчаюць карбаксільную групу(руск.) бел. -COOH, сульфонавыя кіслоты, якія змяшчаюць сульфагрупу(руск.) бел. -SO3H і некаторыя іншыя.

Іншыя групы таксама могуць вызначаць кіслотныя ўласцівасці, звычайна слабейшыя, напрыклад -OH, -SH, энольныя(руск.) бел. і фенольныя(руск.) бел. групы. У біялагічных сістэмах арганічныя кіслоты, якія змяшчаюць толькі гэтыя групы, як правіла кіслотамі не лічацца.

Паказчык кіслотнасці раслінных сокаў у межах 3,95-5,5.

Арганічныя кіслоты — шматасноўныя оксікіслоты, якія змяшчаюцца ў клеткавым соку раслін у вольным стане і ў выглядзе соляў або эфіраў. У пладах пераважаюць свабодныя арганічныя кіслоты, а ў іншых органах раслін — звязаныя формы. Выяўленыя яблычная, лімонная, шчаўевая, вінная, саліцылавая, хінная, бензойная, валерыянавая, бурштынавая, кававая, воцатная і іншыя кіслоты.

Утрыманне ў прыродзе

Арганічныя кіслоты сумесна з цукрамі, пекцінавымі і дубільнымі рэчывамі абумоўліваюць смак пладоў і ягад[1].

Шмат арганічных кіслот знаходзіцца ў пладова-ягадных раслінах: вінаградзе, айве, грушы, агрэсце, журавінах, ажыне, алычы, вішні, цёрне, маліне, абрыкосах, яблыках, чорных парэчках, брусніцах, шэрагу цытрусавых. Дамінуюць у большасці пладовых раслін яблычная, лімонная, вінная, саліцылавая і шчаўевая кіслоты. Брусніцы і журавіны багатыя бензойнай кіслатой.

Таксама вядомымі арганічнымі кіслотамі з’яўляюцца воцатная, мурашыная і малочная.

Значэнне

Арганічныя кіслоты валодаюць шырокім спектрам фармакалагічных уласцівасцяў і біялагічнага дзеяння на арганізм чалавека. Яны ўдзельнічаюць у абмене рэчываў — з’яўляюцца сувязным звяном паміж абменам вугляводаў, бялкоў і тлушчаў, падтрымліваюць кіслотна-шчолачную раўнавагу, актывізуюць сакраторную дзейнасць слінных залоз, павялічваюць аддзяленне жоўці, страўнікавага і панкрэатычнага сокаў[1], аказваюць антысептычнае дзеянне.

Падобныя кіслоты ўзбуджаюць апетыт, стымулююць перыстальтыку кішок і спрыяюць растварэнню соляў мачавой кіслаты (уратаў(руск.) бел.) і вывядзенню іх з арганізму чалавека[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Арганічныя кіслоты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай