wd wp Пошук:

Абляпіха

Абляпі́ха[3] (Hippophae) — род кустовых і дрэвавых раслін сямейства лохавых.

Апісанне

Калючыя кусты або разгалінаваныя дрэўцы, часта са скрыўленым ствалом, вышыня дасягае 7, зрэдку 15 м. Кветкі паяўляюцца разам з лісцем, дробныя, аднаполыя. Расліна двухдомная (мужчынская і жаночая), таму для плоданашэння патрэбна мець у суседстве разнаполыя асобіны.

Плады

Плод — несапраўдная касцянка шарападобна-авальнай формы, залаціста-жоўты або аранжавы ў жніўні—верасні. Размнажэнне насеннем або вегетатыўнае. У пладах шмат вітамінаў, алей.

Распаўсюджанне

Род абляпіхі аб’ядноўвае 3 віды — крушынападобную (Hippophaë rhamnoides), тыбецкую (Hippophae tibetana) і вербалістую (Hippophae salicifolia). Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі інтрадукавана абляпіха крушынападобная (Hippophaë rhamnoides).

Дэкаратыўныя расліны.

Выкарыстанне

Сок, лікёр і жэле з абляпіхі (Германія)

Багатыя сокам плады абляпіхі выкарыстоўваюць у свежым і перапрацаваным выглядзе. Са свежых і замарожаных пладоў вараць варэнне, атрымліваюць сок, які можа быць выкарыстаны на прыгатаванне павідла, жэле, кісялю і напіткаў. Рэшткі пладоў пасля здабывання соку — добры кампанент лячэбнага полівітаміннага чаю. Усе прадукты з абляпіхі маюць далікатны і прыемны пах ананаса.

Як лекавы сродак выкарыстоўваюць абляпіхавы алей.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 65. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лохавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта