wd wp Пошук:

Балканскі паўвостраў

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0} Балканскі паўвостраў (ад тур. слова «гара») размешчаны на паўднёвым усходзе Еўропы. Плошча каля 505 тыс. км 2. Абмываецца Міжземным, Адрыятычным, Іанічным, Мармуравым, Эгейскім і Чорным марамі з паўднёвага захаду, поўдня і паўднёвага ўсходу. Найбольш зрэзаныя берагі Адрыятычнага і Эгейскага мораў; берагі Чорнага мора парэзаныя мала. Шмат астравоў каля ўзбярэжжаў, агульнай плошчай 21,5 тыс. км 2). Рэльеф пераважна гарысты (Старая-Планіна, Радопы, Дынарскае нагор’е, Пінд).

Паўночнай мяжой паўвострава лічыцца ўмоўная лінія, праведзеная па рэках Дунай, Сава і Купа, а ад вытока апошняй да заліва Кварнер.

Дзяржавы, якія звычайна ў XX-XXI стагоддзях прылічваюцца да Балканскага рэгіёна, гэта Албанія, Балгарыя, Грэцыя, Румынія, дзяржавы, якія ўваходзілі ў колішнюю Югаславію: Сербія, Чарнагорыя, Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Славенія, а таксама Турцыя (еўрапейская частка). Часам з разгляду выключаюць Турцыю і Румынію, або дадаюць Венгрыю.Johnsen 1995 Гл. таксама: Гістарычныя вобласці Балканскага паўвострава.

Грэцыя, Румынія і Балгарыя з’яўляюцца членамі Еўрапейскага Саюза. Турцыя, Грэцыя, Балгарыя і Румынія ўваходзяць у НАТА.

Па тэрыторыі Балканскага паўвострава праходзяць важныя транспартныя магістралі, якія злучаюць Заходнюю Еўропу з Паўднёва-Заходняй Азіяй (Малая Азія і Блізкі Усход).

З’яўляецца радзімай шматлікіх старажытных культур і цывілізацый.

Геапалітыка

Геаграфія Балканаў адыграла крытычна важную ролю ў эвалюцыі яго этнічных і нацыянальных супольнасцей, а таксама ў культурным развіцці гэтага рэгіёна. Пераважную частку плошчы Балканаў займаюць горы, што не толькі падзяліла прыдатныя для жыцця землі на дробныя часткі, але і стварыла раздробленасць у культурным і палітычным развіцці. Спачатку ізаляцыя і дробны падзел рэгіёна процідзейнічалі ўзнікненню якой-небудзь адзінай этнічнай ці нацыянальнай супольнасці. Як вынік, існаванне ў рэгіёне раздробленых этнічных супольнасцей у спалучэнні з геаграфічнай раздробленасцю не дало тут узнікнуць адзінаму вялікаму дзяржаўнаму ўтварэнню; замест гэтага ўзніклі некалькі драбнейшых дзяржаў, якія спаборнічалі між сабою.[1]

З іншага боку, існаванне спрыяльных умоў для доступу ў рэгіён звонку (у т. л., існаванне працяглых берагавых ліній на Адрыятычным, Эгейскім і Чорным морах) і размяшчэнне паміж урадлівымі раўнінамі Еўропы (на поўначы і захадзе) і Малой Азіяй і Міжземнамор’ем (на ўсходзе і поўдні) робіць Балканы своеасаблівым скрыжаваннем шляхоў паміж Еўропай, Азіяй і Афрыкай. Праз Балканы праходзяць тры вялікія міграцыйныя (ці заваёўныя) шляхі: першы — на захад уздоўж паўночнага ўзбярэжжа Чорнага мора і далей уздоўж Дуная ў Цэнтральную Еўропу або на паўднёвы ўсход праз сучасную Балгарыю ў Стамбул (Канстанцінопаль); другі — з Цэнтральнай Еўропы Дунаем у Ніс і далей або Вардарам праз цясніну Скоп’е ў Салонікі, або Марыцай у Сафію і потым у Канстанцінопаль; трэці — з Італіі праз Адрыятычнае мора, далей праз Албанію і Паўночную Грэцыю ў Канстанцінопаль.[2]

Буйнейшыя гарады

Зноскі

  1. Charles Jelavich and Barbara Jelavich, The Balkans, Englewood Cliffs, NJ: Prentice-Hall, 1965, p. 3. Цыт. у (Johnsen 1995).
  2. Robert J. Kerner, ed., Yugoslavia, Berkeley: University of California Press, 1949, p. 8, and Jelavich and Jelavich, The Balkans, p. 3. Цыт. у (Johnsen 1995).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Карткі паўвостраваў з няправільнымі параметрамі
Картка на Геакары: выправіць: лікавыя параметры
Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Паўвостравы Еўропы
Паўвостравы паводле алфавіта
Балканы