wd wp Пошук:

Гінгівіт

Гінгівіт — захворванне дзёсен, мае запаленчы, дыстрафічны характар. Гінгівіт можа развіцца пры ўздзеянні на тканкідзясны неспрыяльных знешніх фактараў (інтаксікацыя свінцом, марганцам, вісмутам і інш.), а таксама быць праявай парушанай мясцовай або агульнай рэактыўнасці арганізма. Пры ўздзеянні шкодных фактараў на слізістую абалонку дзясны запаляецца спачатку дзясновая смочка, затым суседнія ўчасткі слізістай абалонкі. З’яўляюцца крывацечнасць і балючыя адчуванні ў дзёснах. Пры працяглым уздзеянні шкоднасных фактараў магчыма развіццё дэструктыўнага працэсу — утварэнне на слізістай абалонцы дзясны язваў, эрозій і інш. Пры з’яўленні некратычных участкаў з прычыны інтаксікацыі пагаршаецца агульны стан арганізма, павышаецца тэмпература цела, узнікаюць галаўны боль, млявасць, пот, бяссоніца, гніласны пах з рота. Гінгівіт мае тэндэнцыю да частых абвастрэнняў, якія ўзнікаюць адначасова з абвастрэннем якога-небудзь захворванні страўнікава - кішачнага тракту. Лячэнне накіравана на ліквідацыю асноўнага захворвання і шкоднасных фактараў. Прафілактыка: абавязковая чыстка зубоў, сістэматычнае выдаленне зубнога каменя, своечасовае лячэнне зубоў і слізістай абалонкі рота.

Спасылкі

  1. 1 2 Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 3 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Захворванні парадонта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных