wd wp Пошук:

Вяхір

Вяхір, голуб вялікі (Columba palumbus) — від птушак роду галубоў.

Апісанне

Даўжыня цела 38-45 см, размах крылаў 71-80 см. Большы за iншых галубоў, з больш доўгiм хвастом, па баках шыi i зверху на крылах белыя плямы. Маладыя без плям на шыi, крыху больш цёмныя i з шэрай дзюбай. Голас: буркаванне самца пяціскладовае «гру-грух-гру-ру-ру», у шлюбным палёце або ўзлятаючы птушка часта лопае крыламi.

Пашырэнне

Вяхір у Мінску

Гняздуе ва ўмераных шыротах Еўропы і Заходняй Сібіры, а таксама на паўночным усходзе Афрыкі. У залежнасці ад раёна пражывання, аселы, пералётны або часткова пералётны від. На Беларусі звычайная, але ў многіх месцах нешматлікая птушка.

Насяляе акаймаванні высакастволых лясоў паблізу палёў і рачных далін, а таксама групы высокіх дрэў у сельскагаспадарчым ландшафце, прырэчныя лясы, алеі сярод палёў, гарадскія паркі. У Альпах даходзіць да 1600 м, на Каўказе — да мяжы букавых лясоў.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца насеннем збожжавых, ягадамі чарніц, жалудамі і інш.

Асцярожная птушка, у перыяд размнажэння хаваецца ў лістоце дрэў і змаўкае пры з’яўленні чалавека ці буйной жывёлы.

Гняздуе на галінах дрэў каля ствала, звычайна ў цэнтр. частцы кроны, радзей у кустах (напр., у стэпавых біятопах), на зямлі або пад пнём, зрэдку на гарышчах будынкаў або скалах, вельмі рэдка ў адтулінах будоўляў. Гняздо — няшчыльна ўкладзеная куча галінак, якая прасвечваецца знізу, без высцілкі. Звычайна 2 птушаняці. Яйкі з аднолькавымі канцамі, падоўжаныя, белыя з бляскам.

Падвіды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Галубіныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта