wd wp Пошук:

Малая Азія

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0} Малая Азія, Анатолія, паўвостраў на захадзе Азіі, складае большую частку тэрыторыі Турцыі.

Даўжыня з захаду на ўсход каля 1000 км, шырыня 400-600 км. Плошча каля 400 тыс. км².

Паўвостраў Малая Азія абмываецца Чорным, Мармуровым, Эгейскім і Міжземным морамі, пралівамі Басфор і Дарданелы. Паўночныя і паўднёвыя берагі стромкія, малапарэзаныя, заходнія – са шматлікімі бухтамі і залівамі.

Амаль увесь паўвостраў заняты Малаазіяцкім нагор’ем, у сярэдзіне якога знаходзіцца Анаталійскае пласкагор’е з вулканічнымі конусамі (гара Эрджыяс, 3770 м). Па ўскраінах паўночнай часкі Малой Азіі цягнуцца Пантыйскія горы, паўднёвай – горы Таўр. Па берагах мораў знаходзяцца ўчасткі нізін з міжземнаморскай расліннасцю. Характэрны частыя землятрасенні. Карысныя выкапні: вугаль, нафта, храміты, жалезныя руды, сера, каменная соль.

Клімат рэгіёна субтрапічны. Рэкі горныя, малаводныя. Найбольшае возера Туз. На прыморскіх схілах гор растуць шыракалістыя лясы вільготных субтропікаў і цвёрдалістыя міжземнаморскія лясы і хмызнякі. На ўнутраных схілах гор і пласкагор’ях распаўсюджаны паўпустыні і стэпы.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Картка на Геакары: Выправіць: Множныя параметры
Малая Азія
Вікіпедыя:Артыкулы без спасылак на крыніцы
Паўвостравы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных