wd wp Пошук:

Аер звычайны

Ае́р звыча́йны[4], Аiр, Аер[5][6][7] (Acorus calamus) — від прыбярэжных, водных і балотных шматгадовых траў з манатыпнага сямейства Acoraceae, тыпавы від[8] роду Аір.

Назва

Навуковая назва віду літаральна значыць «аер трысняговы». Слова лац.: calamus перакладаецца як «чарот, трыснёг, сцябло», яно сугучна з стар.-грэч.: κάλαμος с такім жа сэнсам. Гречаскае слова ўзыходзіць да пра-і.е.: k̂ólhₓōm (род. скл. k̂l̥hₓmós)[9](у Пакорнага: пра-і.е.: *k̂olǝmo-s, k̂olǝmā), якое ў іншых інда-еўрапейскіх мовах дала: лац.: culmus «сцябло, саломіна, салома», руск.: салома (з праслав.: *solma), стар.-англ.: healm (> англ.: haulm) і інш., з іншым пашырэннем кораня: санскр.: çalākas IAST «сцябло, колас»[10]. Словы са значэннем «кій для пісьма» ў многіх іншых мовах былі запазычаныя непасрэдна са (старажытна)грэчаскага, напр. санскр.: कलम kaláma IAST[11] ці араб. قَلَم‎‎ (qálam). Спрадвечных лацінскім словам для паняцця «чарот, трыснёг» з’яўляецца (h)arundo.

Назвы на іншых мовах[12][13][14]:

Распаўсюджанне і экалогія

Меркаваная радзіма гэтага віду — Індыя і Кітай, але ўжо ў старажытнасці з дапамогай чалавека расліна распаўсюдзілася ва ўсёй Азіі.

Сучасны арэал віду выразна дзеліцца на чатыры зоны[26]:

Зараз расліну культывуюць у Заходняй Еўропе, Кітаі, Індыі, М’янме, Інданэзіі, Бразіліі[14].

Аер расце ў плыткіх месцах, па берагах ціхіх заток і павольна бягучых рэк, азёр, у канавах, на закінутых прыбярэжных, забалочаных лугах[5][27].

Пашыраны па ўсёй Беларусі па берагах рэк, азёр, старыц, на балотах утварае зараснікі.

Біялагічнае апісанне

Аер звычайны. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая трава[5] з прамастаячым, неразгалінаваным, трохграневым, вострарабровым кветканосным сцяблом, з жалабком па адным рабру; ва ўмовах Беларусі і еўрапейскай часткі Расіі дарослыя расліны маюць вышыню ад 50 да 120 см[28][29][30].

Карэнішча пляската-цыліндрычнае, губчатае, тоўстае, гарызантальнае, звілістае, паўзучае, дыяметрам да 3 см, даўжынёй да 1,5 м, звонку буравата- або зелянява-жоўтае, усярэдзіне белае, знізу пасаджана шматлікімі шнурападобнымі каранямі[5] даўжынёй да 50 см, размешчанымі ў адзін шэраг зігзагападобна, зверху пакрыта рэшткамі ліставых похваў[5]. Карэнішчы размешчаны амаль у паверхні глебы, радзей на глыбіні да 10 см. Смак карэнішча горка-пякучы, даўкі, рэзкі; пах моцны, прыемна рэзкі[5].

Лісце аера звычайнага. Одэр(руск.) бел., Данія

Лісце доўгае, вузкалінейнае, ярка-зялёнае, мясістае, мечападобнае, чарговае, шырынёй 2-5 і даўжынёй 60-120 см, з аднаго боку жалабковае, з другога — з вострым рубам, лісты размешчаны на верхавінах і бакавых адгалінаваннях карэнішчаў. Яны зрастаюцца адзін з адным, акружаючы галоўнае сцябло, так што суквецце як бы выходзіць з сярэдзіны ліста.

Кветкі абодваполыя, дробныя, зеленавата-жоўтыя[5]. Калякветнік шасціліставы, просты, правільны. Кветкі сабраны ў цыліндрычныя катахі даўжынёй ад 4 да 12 см і да 1 см у дыяметры (пры плодзе — да 2 см); шчыльна прыціснутыя адзін да аднаго на мясістай восі пачаткаў. Ад падставы катаха адыходзіць доўгі (да 50 см) крые ліст. Завязь верхняя, трохгнёздавая. Тычынак шэсць, песцік адзін. У кветках спачатку спеюць лычыкі, а пылавікі выкрываюцца толькі пасля таго, як лычыкі губляюць здольнасць успрымаць пылок. У еўрапейскай часткі Расіі квітнее ў чэрвені — ліпені[31].

Формула кветкі:

P

3 + 3

A

6

G

(

3 _

)

{\displaystyle \ast P_{3+3};A_{6};G_{({\underline {3}})}}

\{\displaystyle \ast P_\{3+3\}\;A_\{6\}\;G_\{(\{\underline \{3\}\})\}\}[32].

Пладышматнасенныя скурыстыя, сухія (сухаватыя) даўгаватыя ягады[5] чырвонага ці зялёнага колеру.

На тэрыторыі Расіі і Заходняй Еўропы гэты від размнажаецца выключна вегетатыўна[29] — кавалкамі ломкага карэнішча, якія ўтвараюцца пры крыгаходзе і разліве рэк і плаваюць у вадзе, пакуль не прыб’юцца да берага і не прарастуць. Расліна тут не плоданасіць, паколькі з’яўляецца для гэтых рэгіёнаў занасной, і насякомыя, якія маглі б яго апыляць, адсутнічаюць[27].

Цвіце ў маічэрвені[5].

Класіфікацыя

Таксанамічнае становішча

Аер звычайны ўваходзіць у род Аер (Acorus) манатыпнага сямейства Аірныя (Acoraceae) манатыпнага парадку Аіракветныя (Acorales)

    яшчэ пяць відаў, з якіх найбольш вядомы Acorus gramineus
   
парадак Аіракветныя   сямейства Аірныя   род Аер    
         
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя       від Аер звычайны
     
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін  
 

Адрозніваюць некалькі разнавіднасцяў аеру звычайнага[33]:

Гісторыя

Радзіма — Цэнтральная Азія.

На Блізкім Усходзе аерам пачалі гандляваць прыкладна 4000 гадоў таму[34]. З Усходу ў высушаным выглядзе ён трапіў у Старажытную Грэцыю і Рым.

Паводле адной з версій, у Еўропу аер завезлі арабскія і фінікійскія купцы. Распаўсюджанне аеру таксама звязвалі з тым, што ён расце па берагах вадаёмаў, прыдатных для пітва, таму качэўнікі і гандляры, фарсіруючы водныя перашкоды, раскідвалі яго карэнішчы.

Больш распаўсюджаная версія — што гэтая заслуга належыць татарам, якія нібыта вазілі з сабой карэнішчы аеру, адмыслова засяляючы ім вадаёмы[35], у якіх паілі сваіх коней. Лічылася, што аер расце толькі ў «здаровай» вадзе ці нават што карані аеру могуць чысціць вадаёмы і ваду і з такіх вадаёмаў можна піць, не рызыкуючы захварэць. Палякі з гэтага называюць аер «татарак».

Паступова аер распаўсюджваўся з усходу на захад Еўропы. У XVXVI стагоддзях аер яшчэ не рос у Заходняй Еўропе.

У Сярэднявеччы духмяны корань прывозілі праз Турцыю ў Еўропу толькі ў зацукраваным выглядзе як усходнія прысмакі з ВКЛ, Маскоўскай дзяржавы, Асманскай імперыі, і таямніцу гэтага «кія пахошчы» туркі старанна захоўвалі.

Еўрапейскія энцыклапедыі XVI стагоддзя паведамлялі, што найбольш аеру паходзіць менавіта з Белай Русі. Нарыхтоўка карэння захоўвала на беларускіх землях сваё значэнне яшчэ ў XIX стагоддзі.

Усё ж у 1574 годзе аўстрыйскаму паслу ў Турцыі ўдалося даслаць К. Клузіусу(руск.) бел., дырэктару Венскага батанічнага саду, пасылку з духмянымі карэнішчамі аеру, прыдатнымі для пасадкі. Аказалася, што для Усходняй Еўропы гэта зусім не экзатычная расліна, а звычайная, вядомая пад назвай «татарская трава» або «татарскае зелле». З XVI стагоддзя аер як лекавую расліну сталі разводзіць у Заходняй Еўропе. У Паўночнай Амерыцы расліна з’явілася ў 1783 годзе[13].

Раслінная сыравіна

Насенне

Хімічны склад

У карэнішчах аеру звычайнага ўтрымліваецца каля 5 % эфірнага алею, у склад якога ўваходзіць шэраг сесквітэрпенаўазарон, β-пінен (1 %), β-каламен (10 %), каламенон, каламендыёл, ізакаламендыёл, сесквітэрпенавы спірт каламеол, а таксама D-камфен (7 %), D-камфара (8,7 %), барнеёл (3 %), эўгенол, метылэўгенол, карыяфілен, элемен, куркумен, праазулен, акарон, ізаакарон, акаламон, каларэн, неакарон, воцатная і валерыанавая кіслоты, фітанцыды і іншыя рэчывы. Утрыманне эфірнага алею ў дыплоідных раслінах складае ў сярэднім 2,2 %, у трыплоідных — 3,1 %, у тэтраплоідных — 6,8 %[36][37].

Асноўным кампанентам эфірнага алею з’яўляецца азарон, вытворнае фенілпрапану. Ён існуе ў выглядзе двух ізамераў: β-азарон (цыс) і α-азарон (транс), звычайна іх сумарнае ўтрыманне ў эфірным алеі складае каля 10 %. Тым не менш эфірны алей асобных разнавіднасцяў аеру змяшчае да 75 % β-азарон. Алей, атрыманы з трыплоідных і асабліва тэтраплоідных раслін, утрымлівае да 90 % β-азарону. Эфірны алей дыплоіднай разнавіднасці Acorus calamus var. americanus Raf. Практычна пазбаўлена β-азарону.

Акрамя эфірнага алею, у карэнішчах аеру знойдзены спецыфічны для расліны горкі гліказід акарын, горыч акарэцін, а таксама гліказід люцэніён, алкалоід каламін, дубільныя рэчывыкацехінавыя таніны, смолы, слізь, акоравая кіслата, аскарбінавая (да 150 мг%) і пальміцінавая кіслоты, крухмал (да 20 %), халін, вітаміны, ёд (1, 2-1,9 мг%). Носьбітам паху з’яўляецца азарынавы альдэгід[13][38].

Фармакалагічныя ўласцівасці

Рэчывы, якія змяшчаюцца ў карэнішчах расліны, галоўным чынам эфірны алей і горкі гліказід акарын, уздзейнічаючы на заканчэнні смакавых рэцэптараў, павышаюць апетыт, паляпшаюць страваванне, узмацняюць вылучэнне страўнікавага соку. Карэнішчы аеру аказваюць таксама супрацьзапаленчае, ранозажыўляльнае, болесуцішальнае, заспакаяльнае дзеянні. Аер танізуе сэрца, умацоўвае сасуды мозгу і тым самым паляпшае памяць, узмацняе зрок[5][13].

Эксперыментальна даказана, што прэпараты аеру аказваюць некаторае спазмалітычнае дзеянне і, за кошт утрымання ў карэнішчах расліны церпеноідаў (праазулен, азарон), валодаюць бактэрыястатычнымі і супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі. Галенавыя формы аеру спрыяльна ўздзейнічаюць на тонус жоўцевага пузыра, павышаюць жоўцеаддзяленне і дыурэз. Маюцца даныя пра заспакаяльнае дзеянне карэнішчаў расліны і пра яго слабы абязбольвальны эфект[38].

Маладыя расліны

Збор сыравіны

У лекавых мэтах выкарыстоўваюцца карэнішчы аеру (лац.: Rhizoma Calami)[5], якія нарыхтоўваюць увосень — у пачатку зімы, калі зніжаецца ўзровень вады, ці вясной.

Найлепшыя якасці маюць карэнішчы двух-трохгадовых раслін (утрымліваюць да 4,8 % эфірных алеяў, дубільныя рэчывы), якія нарыхтоўваюць з верасня да глыбокай восені, сушаць і захоўваюць у сухім памяшканні, скрынях або мяшках.

Сабраныя карэнішчы мыюць у халоднай вадзе, карані і лісце абразаюць, правяльваюць на паветры некалькі дзён. Пасля чаго доўгія карэнішчы разразаюць на кавалкі даўжынёй 15-20 см, тоўстыя — расшчапляюць ўздоўж і сушаць пад навесам, расклаўшы ў адзін пласт[5]. Можна ўжываць і цеплавую сушку, але пры тэмпературы не вышэй 25-30 °C, паколькі эфірны алей, які змяшчаецца ў карэнішчах, пры больш высокай тэмпературы знікае, у выніку чаго якасць сыравіны зніжаецца[35].

Добра высушаныя кавалкі карэнішчаў павінны не гнуцца, а ламацца[5]. На зломе маюць бялёса-ружовы колер (зрэдку з жоўтым або зеленаватым адценнем). Тэрмін прыдатнасці сыравіны — 2-3 гады.

Значэнне і ўжыванне

Як спецыя Аер звычайны быў вядомы яшчэ старажытным персам і яўрэям, а як лекавы сродак — старажытнагрэчаскім і старажытнарымскім лекарам.

Гіпакрат пісаў пра лекі з ірнага кораня (аеру). Старажытнагрэчаскі лекар Дыяскарыд рэкамендаваў прымяняць гэту расліна пры захворваннях печані, селязёнкі, дыхальных шляхоў, а таксама як мачагонны і танізавальны сродак. Старажытнарымскі навуковец і лекар Пліній Старэйшы апісаў у сваіх працах аер і лекі з яго. Авіцэна рэкамендаваў яго ў якасці мачагоннага сродку, як ачышчальнае пры захворваннях печані і страўніка[13].

Зараснікі аеру служаць прытулкам для вадаплаўных птушак. Андатра і хахуля сілкуюцца карэнішчамі, а качкі — насеннем (там, дзе яны ўтвараюцца і выспяваюць) аеру звычайнага[39].

Паштовая марка Беларусі

У афіцыйнай медыцыне

Карэнішчы — лекавая сыравіна, уключаная ў I—XI выданні расійскіх фармакапей. Уваходзіць у склад прэпаратаў вікаір, вікалін і ілімецін[37].

Важны лекавы сродак, як унутраны (узбуджае апетыт, дапамагае ад захворванняў страўніка, пячонкі) так і вонкавы (узмацняе цыбуліны валасоў, дапамагае пры рэўматызме).

У навуковай медыцыне спіртавыя экстракты і эфірны алей выкарыстоўваюць для паляпшэння стрававання і ўзбуджэння апетыту, пры страўнікава-кішачных захворваннях, пры хваробах печані, жоўцевай бурбалкі, селязёнкі і нырак, як адхарквальны, танізуючы і бактэрыцыдны сродак. Ужываюць таксама як складовую частку збору для дзіцячых ваннаў пры рахіце і дыятэзе. Адвары карэнішчаў ужываюць у якасці араматычнай горычы для павышэння апетыту і паляпшэння стрававання, як танізавальнае пры прыгнёце цэнтральнай нервовай сістэмы, часам пры хваробах нырак, печані і мачавога пузыра. Ужываюць пры жаўтусе, малярыі, для паласкання паражніны роту, пры зубным болю[5][29][35][38]. Настоі і адвары эфектыўныя пры прамыванні гнойных ран і фурункулаў.

Найбольш часта выкарыстоўваюць расліну ў складзе комплексных лекавых збораў (для павышэння апетыту, страўнікавых і іншых) і лячэбнай гарбаты[38].

У народнай медыцыне

Суквецце

У карэйскай медыцыне — як танізавальны і араматычны страўнікавы сродак, а таксама пры дыстаніі[5], страце памяці, паслабленні гледжання, хранічным гастрыце, болях у жываце, успушанасці жывата, зніжэнні апетыту, нястраўнасці страўніка, кардыянеўрозе, рэўматычным артрыце, а ў выглядзе парашка — пры фурункулёзе і ранках[40].

У кітайскай медыцыне — пры эпілепсіі, рэўматызме, як гарачкапаніжальнае і бактэрыцыднае пры халеры; для паляпшэння і абвастрэння слыху.

У індыйскай — як бактэрыцыдны сродак, забівае сухотныя палачкі.

У тыбетскай — як эфектыўны сродак пры язвах у горле і гастраэнтэрытах.

У балгарскай народнай медыцыне — пры малакроўі, як сродак, якое рэгулюе менструацыі, пры захворванні нырак, печані і жоўцевай бурбалкі, пры істэрыі і страўнікавых коліках.

У еўрапейскай народнай медыцыне дыяпазон прымянення прэпаратаў аеру звычайнага вельмі шырокі[13][27]:

У мінулым карэнішчы і мяккія сакавітыя сцеблы аеру звычайнага жавалі з прафілактычнай мэтай падчас эпідэмій халеры, сыпнога тыфа, грыпу[36].

У кулінарыі

З яго гатуюць гарбату, якая ўзбуджае апетыт, памяншае пякотку і паляпшае дзейнасць жоўцевага пузыра. У невялікіх колькасцях ужываюць пры падрыхтоўцы розных супоў, булёнаў, соусаў, капусты, смажанага мяса і бульбы, пры кансерваванні рыбы, дадаецца ў кампоты са свежых і сухіх яблыкаў, груш і рэвеню. Многія цэняць гэтую расліну пры падрыхтоўцы салодкіх страў, фруктовых супоў і фруктовых салатаў, араматызацыі кандытарскіх вырабаў, хлеба. Карэнішчы вараць у цукровым сіропе, зацукроўваюць для кандытарскіх вырабаў. Карэнішчы і эфірнае масла ўжываюць пры вытворчасці розных напояў, напрыклад, абсенту[13][27].

Як замяняльнік імбіру, карыцы, мускатнага арэху карэнішчы ўжываюць для араматызацыі пудынгаў, печыва, крэмаў[35]. Ужываецца ў якасці рэзка-араматычнай расліны як заменнік лаўровага ліста[35].

Аер выкарыстоўвалі ў піваварстве заміж хмеля, дадавалі ў збіцень, рабілі папулярную настойку на гарэлцы — аераўку. Вясной беднякі ўжывалі ў ежу маладыя парасткі аеру без усялякай апрацоўкі. Аер, таксама як лісце клёна і дуба, выкарыстоўвалі пры выпечцы хлеба.

У Турцыі зацукраваныя карэнішчы аеру звычайнага — дарагі ласунак. У Польшчы лісце дадаюць у цеста для надання хлебу водару. У Індыі аерам запраўляюць мяса, птушку і рыбу.

У садаводстве

Для дэкаратыўнага садаводства быў выведзены шэраг сартоў, некаторыя з іх:

Расліна валодае інсектыцыдным дзеяннем, што дазваляе выкарыстоўваць яго для дэкарыравання штучных вадаёмаў.

Агратэхніка

Расліна добра расце ў любых багністых месцах, на плыткаводдзі па краях сажалак, не патрабуючы якіх-небудзь асаблівых умоў. Размнажэнне — шляхам дзялення. Марозаўстойлівасць вельмі высокая. Часам узнікае неабходнасць у правядзенні спецыяльных мерапрыемстваў па недапушчэнні моцнага распаўсюджвання расліны[41].

Іншае прымяненне

У некаторых мясцовасцях лісце расліны ўносяць у дом для водару і барацьбы з рознымі казуркамі. Духмянымі лісцем аеру высцілаюць падлогі, упрыгожваюць сцены памяшканняў[38].

У Кітаі кожны год пятага чысла пятага месяца пучкі лісця гэтай расліны кладуць каля ложкаў, а галінкі і кавалкі карэнішчаў змяшчаюць каля дзвярэй і вокнаў. Гэта, на думку кітайцаў, адпуджвае ўсякае зло, якое можа трапіць у дом.

Карэнішчы выкарыстоўваюць для абмыванняў і ваннаў. З іх робяць клёпкі для кадак, бочак. На Каўказе выкарыстоўваюць для дублёння скур.

Эфірны алей карэнішчаў аеру(укр.) бел. ўжываецца ў парфумернай (для араматызацыі туалетнага мыла, пудры, зубных эліксіраў, парашкоў і паст, крэмаў і памад), лікёра-гарэлачнай (для падрыхтоўкі горкіх гарэлак, лікёраў, піва, фруктовых эсэнцый) і рыбнай прамысловасці (для надання рыбе прыемнага водару і злёгку ялкавага прысмаку), кулінарнай і кандытарскай вытворчасці.

Аер у культуры

[Уолт Уітмэн](/Уолт_Уітмэн "Уолт Уітмэн") у зборнік вершаў «[Лісце травы](https://ru.wikipedia.org/wiki/Листья%20травы%20(сборник) "ru:Листья травы (сборник)")(руск.) [бел.](/Лісце_травы,_зборнік "Лісце травы, зборнік")» (1860) уключыў [цыкл](https://ru.wikipedia.org/wiki/Литературный%20цикл "ru:Литературный цикл")(руск.) [бел.](/Літаратурны_цыкл "Літаратурны цыкл") «Аер пахучы». Аер, які валодае стойкім духмяным пахам, сімвалізуе ў «Лісці травы» сталасць і жыццёвую сілу[[42]](/Аер_звычайны#cite_note-42).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Calamus aromaticus: інфармацыя на сайце IPNI(англ.)
  4. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 Аир обыкновенный // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 81-84. — 592 с. — 120 000 экз.
  6. Калініна З. А. Аер // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 41.
  7. 1 2 З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  8. Род Acorus у базе даных Index Nominum Genericorum (ING) (англ.)  (Праверана 18 мая 2009)
  9. J. P. Mallory, Douglas Q. Adams. Encyclopedia of Indo-European culture. — London: Fitzroy Dearborn Publishers, 1997. — P. 542. — ISBN 9781884964985. (Праверана 3 жніўня 2010)
  10. Pokorny. P. 612
  11. Санскритско-английский словарь Моньера-Вильямса(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012. Праверана 19 ліпеня 2010.
  12. Ramawat, K. G., Ed. (2004). Biotechnology of Medicinal Plants: Vitalizer and Therapeutic Enfield, New Hampshire: Science Publishers, Inc. 5.
  13. 1 2 3 4 5 6 7 Универсальная энциклопедия лекарственных растений / сост. И. Н. Путырский, В. Н. Прохоров. — М.: Махаон, 2000. — С. 47—49. — 15 000 экз. — ISBN 5-88215-969-5.
  14. 1 2 Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  15. 1 2 3 Этимологический словарь русского языка Макса Фасмера — аир (Праверана 18 мая 2009)
  16. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  17. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  18. Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
  19. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  20. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  21. Рытов М. В.(руск.) бел. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  22. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  23. Толковый словарь Даля — ИГИР (Праверана 18 мая 2009)
  24. Толковый словарь Даля — ИР (Праверана 18 мая 2009)
  25. Этимологический словарь русского языка Макса Фасмера — косатик (Праверана 18 мая 2009)
  26. Атлас ареалов и ресурсов лекарственных растений СССР / Под редакцией П. С. Чикова. — М.: Издательство ГУТК, 1980. — 340 с.
  27. 1 2 3 4 Николайчук Л. В., Жигар М. П. Целебные растения: Лекарственные свойства. Кулинарные рецепты. Применение в косметике. — 2-е изд., стереотип. — Х.: Прапор, 1992. — С. 27—29. — 239 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-7766-0516-4.
  28. Губанов И. А., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Определитель высших растений средней полосы европейской части СССР: Пособие для учителей. — М.: Просвещение, 1981. — С. 82. — 237 с.
  29. 1 2 3 Иллюстрированный определитель растений Ленинградской области / Под редакцией А. Л. Буданцева и Г. П. Яковлева. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2006. — С. 737—739. — 799 с. — 700 экз. — ISBN 5-87317-260-9.
  30. Аир обыкновенный в Энциклопедии декоративных садовых растений (руск.)  (Праверана 18 мая 2009)
  31. Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2002. — Т. 1. — С. 407. — ISBN 5-87317-091-6.

  32. Барабанов Е. И. Ботаника: учебник для студ. высш. учеб. заведений. — М.: Издательский центр «Академия», 2006. — С. 374. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
  33. Flagroot — Acorus calamus — Related names — Encyclopedia of Life
  34. Грудзинская И. А. Семейство аронниковые… (см. раздел Литература).
  35. 1 2 3 4 5 Телятьев В. В. Полезные растения Центральной Сибири. — 3-е изд., испр. и доп. — Иркутск: Вост.-Сиб. кн. изд-во, 1985. — С. 54—55. — 384 с.
  36. 1 2 Турова А. Д., Сапожникова Э. Н. Лекарственные растения СССР и их применение. — 4-е изд., стереотип. — М.: Медицина, 1984. — С. 179—181. — 304 с. — 100 000 экз.
  37. 1 2 Муравьёва А. Д., Самылина И. А., Яковлев Г. П. Фармакогнозия: Учебник. — 4-е изд., перераб. и доп. — М.: Медицина, 2002. — С. 244—246. — 656 с. — ISBN 5-225-04417-9.
  38. 1 2 3 4 5 Мазнев Н. И. Энциклопедия лекарственных растений. — 3-е изд., испр. и доп. — М.: Мартин, 2004. — С. 59—60. — 496 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-8475-0213-3.
  39. USDA NRCS — Acorus calamus L. Plant Fact Sheet(англ.)  (Праверана 19 мая 2009)
  40. Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0.
  41. 1 2 Ботаника. Энциклопедия «Все растения мира»: Пер. с англ. = Botanica / ред. Д. Григорьев и др. — М.: Könemann, 2006 (русское издание). — С. 54. — 1020 с. — ISBN 3-8331-1621-8.
  42. Уолт Уитмен. Стихотворения и поэмы — Из цикла «Аир благовонный» (Праверана 18 мая 2009)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Аерныя
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Спецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак