wd wp Пошук:

Андатра

Андатра, або Мускусны пацук[1] (Ondatra zibethicus) — млекакормячае падсямейства палёвак атрада грызуноў; адзіны від роду андатраў.

Апісанне

Даўжыня цела да 40 см, хваста да 35 см, маса да 2 кг. Поўсць густая, шаўкавістая, ад светла-карычневай да чорнай. Хвост з бакоў пляскаты, укрыты рагавымі лускавінкамі. У самцоў у перыяд гону залозы выдзяляюць сакрэт з мускусам.

Распаўсюджанне

Радзіма гэтага грызуна — Паўночная Амерыка. У Заходнюю Еўропу людзі ўпершыню завезлі андатру ў 1905 годзе дзеля акліматызацыі, таму што футра ў гэтага звярка вельмі трывалае і прыгожае. Акліматызацыя прайшла паспяхова, андатры паступова рассяліліся па ўсёй Еўропе. На тэрыторыю Беларусі першыя звяркі праніклі з Польшчы, але потым іх ужо спецыялына пачалі рассяляць.

Біялагічныя асаблівасці

Андатра вядзе паўводны спосаб жыцця. Яна добра плавае і нырае.

Корміцца ў асноўным раслінамі. У «меню» андатры ўваходзіць і жывёльная ежа: у першую чаргу малюскі, але яна можа паляваць і на ракаў. 3 расліннай ежы аддае перавагу маладым сакавітым сцяблінам, лісцю і карэнню водных і каляводных раслін. Харчуецца андатра на строга вызначаных і пастаянных пляцоўках, так званых, сталоўках. Зімой таксама даволі актыўная: робіць прадушыны ў лёдзе, хады пад снегам.

Жывуць андатры ў прыбярэжных норах альбо хатках з трыснягу, асакі, у старыцах, невялікіх з павольным цячэннем рэчках, каналах, азёрах, сажалках, багатых воднай і прыбярэжнай расліннасцю. Уваход у жытло абавязкова знаходзіцца пад вадой, што павялічвае бяспеку звяркоў. Сярод ворагаў андатры воўк, ліс, янотападобны сабака, выдра, балотны лунь.

У звяркоў вялікая пладавітасць. Адна самка нараджае да 10 дзіцянят, якія даволі хутка растуць, а за сезон самка андатры можа даць да трох вывадкаў.

Са з’яўленнем на беларускіх вадаёмах андатры канчаткова знікла хахуля. Андатра на хахулю не палюе, але, жывучы з ёй прыкладна ў адных і тых жа месцах, складае апошняй канкурэнцыю (хахуля ж значна драбнейшая і слабейшая за андатру).

Зноскі

  1. Напісанне Андатра, Мускусны пацук у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.353

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Жывёлы, апісаныя ў 1766 годзе
Палёўкі
Віды па-за небяспекай
Жывёлы паводле алфавіта
Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў