wd wp Пошук:

Падагра

Падагра (стар.-грэч.: ποδάγρα — нага ў пастцы) — адкладанне соляў у суставах і тканках праз лішак мачавой кіслаты ад недахопу харчовых ферментаў для расшчаплення ежы. Найчасцей сустракаецца сярод людзей з высокім узроўнем жыцця і закранае вялікі палец ступні і ныркі. Ускладненне хваробы выклікае артрыт, пашкоджанне нырак і вядзе да дэфармацыі суставаў і інваліднасці[3].

Папярэджанне

Хваробу прадухіляе штодзённае 6-разовае харчаванне, піццё да 2,5 літру вады за суткі, ужыццё гароднінных, малочных і садавінных супоў, адвару шыпшыны, квасу, морсаў, сокаў (бярозавік) і шчолачнай мінеральнай вады, адмаўленне прыёму алкаголю і ўніканне ўжывання солі. Таксама карысна есці кавуны, суніцы, цытрусавыя і яблыкі ў сырым выглядзе, як і выкарыстоўваць у харчаванні бульбу, крупы, хлеб і яйкі.

З ежы варта выключыць багатыя на пурын стравы (венджаная, салёная і тлустая рыба, вяндліна, грыбныя, курыныя, мясныя і рыбныя булёны, ікра, какава, ныркі, мазгі, мясныя і рыбныя кансервы, печань, тлустае мяса маладых жывёл, шакалад і язык) і раслінныя вырабы, што змяшчаюць мачавую кіслату (свежыя бабовыя, цвятная капуста, радыска, спаржа, шпінат і шчаўе). Гарбату дапушчальна піць нямоцнай з лісця брусніц, каву — толькі з малаком. Таксама варта выключыць з ежы здор і лой[4].

Прычыны

Развіццю хваробы спрыяе зменлівы расклад харчавання, ужыванне алкаголю (найперш віно і піва, якія змяшчаюць малібдэн), павышаны крывяны ціск, пашкоджанне выдзяляльнай сістэмы, лускаваты лішай, абязводжванне, атручанне волавам і кантакт з фарбавальнікамі. Таксама адмоўна ўплываюць цялесныя перагрузкі і хаджэнне ў цесным абутку.

Праявы

Хвароба выяўляецца праз боль, пачырваненне і прыпуханне сустава з наступным лушчэннем скуры, ліхаманку да +40°С і дрыжыкі. Запаленне сустава суправаджаецца ўтварэннем свішчоў[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  2. 1 2 3 4 Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  3. Два піва і… адну падагру // Звязда : Газета. — 27 мая 2004. — № 129, 25142. — ISSN 1990-763x.
  4. Вольга Шаўко. Нага ў пастцы // Звязда : Газета. — 1 сакавіка 2005. — № 36, 25368. — ISSN 1990-763x.
  5. Вольга Цыбульская. Падагра — прыяцелька на ўсё жыццё // Краіна здароўя. — 10 ліпеня 2010. — № 33 (202). — С. 5.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Метабалічныя захворванні
Катэгорыя·Рэўматалогія
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Генныя хваробы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных