wd wp Пошук:

Чэрвень

Чэрвень, ілюстрацыя Аляксандра Тарасевіча з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…»

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чэрвень (значэнні). Чэрвень — шосты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 30 дзён.

Народная назва падаецца ў выданнях Ф. Скарыны — чирвець[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як чырвецъ[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907 — юнь, у 1908 — чэрвень, у 1909 — юнь, у 19101912 — чэрвень (юнь); у далейшым — чэрвень.[3]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:…
  2. Андрей Рымша. [Хронология]…
  3. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Месяцы