wd wp Пошук:

International Plant Names Index

International Plant Names Index (англ.: IPNI — Міжнародны паказальнік навуковых назваў раслін) — сайт у сетцы Інтэрнэт, які забяспечвае доступ да базы даных навуковых (лацінскіх) назваў раслін. Рэсурс створаны з мэтай стандартызацыі інфармацыі, якая ўваходзіць у батанічную наменклатуру. База ўтрымлівае назвы насенных раслін і папараці, якія выкарыстоўваюцца біялагічнай сістэматыкай. Найбольш шырока прадстаўлены назвы таксонаў рангу віду і роду. Запісы базы даных уключаюць асноўныя бібліяграфічныя звесткі пра першасныя крыніцы, якія выкарыстоўвалі гэтыя назвы. Стандартныя скарачэнні (абрэвіятуры) імёнаў аўтараў назваў даюцца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры і на аснове даных кнігі «Authors of Plant Names»[2], якія абнаўляюцца і дапаўняюцца.

Сайт і база даных створаны сумесна трыма арганізацыямі: Каралеўскімі батанічнымі садамі К’ю (Index Kewensis), Гербарыем Гарвардскага ўніверсітэта (англ.: Harvard University Herbaria) (Gray Herbarium Index[3]) і Аўстралійскім нацыянальным гербарыем (англ.: Australian National Herbarium) (APNI), якія падалі батанічныя звесткі для гэтага рэсурсу.

Сайт пачаў сваю працу ў 1999 годзе. Доступ да інфармацыі, размешчанай у базе сайта, падаецца бясплатна. Рэсурс паведамляе назвы раслін, якія сустракаліся ў навуковых публікацыях, але не рэгламентуе іх выкарыстанне ў батанічнай наменклатуры.

Падобны праект Index Fungorum[4] утрымлівае звесткі пра назвы грыбоў.

Зноскі

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 30 кастрычніка 2019.
  2. R. K. Brummitt, C. E. Powell. Authors of Plant Names. — Kew: Royal Botanic Gardens, 1992, reprinted 1996. — 732 p. — ISBN 1842460854.
  3. HUH — Databases Архівавана 17 мая 2008.
  4. CABI Bioscience Databases

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Электронныя біялагічныя рэсурсы
Катэгорыя·Базы даных у Інтэрнэце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сістэматыка раслін