wd wp Пошук:

Печань

Асноўныя ўнутраныя органы чалавека, від спераду. № 4 — печань.
Печань пацука

Пе́чань (лац.: hepar) — жыццёва важны непарны ўнутраны орган пазваночных жывёл, у тым ліку і чалавека. Орган знаходзіцца ў брушной поласці і выконвае вялікую колькасць розных фізіялагічных функцый. Печань выконвае важную ролю ў працэсе метабалізму: гэтак яна ўтрымлівае ў сябе глікаген, расшчапляе вузы крыві, сінтэзуе плазмены пратэін, удзельнічае ў стварэнні гармонаў і дзейнічае як дэтаксіфікатар. Печань з’яўляецца неабходным органам жыццядзейнасці арганізму, у цяперашні час няма магчымасці кампенсаваць адсутнасць функцыі печані ў доўгатэрміновай перспектыве, нягледзячы на тое, што печаневы дыяліз можа быць выкарыстаны на кароткі тэрмін.

Гэты орган размешчаны пад дыяфрагмай у брушной тазавай вобласці нутра. Печань вырабляе жоўць, шчолачны склад якой дапамагае ў страваванні праз эмульгаванне ліпідаў. Вузкаспецыялізаваныя тканіны печані рэгулююць шырокі спектр вялікіх аб’ёмаў біяхімічных рэакцый, у тым ліку сінтэз і распад дробных і складаных малекул, многія з якіх неабходныя для нармальнай жыццядзейнасці[1].

Зноскі

  1. Maton, Anthea; Jean Hopkins, Charles William McLaughlin, Susan Johnson, Maryanna Quon Warner, David LaHart, Jill D. Wright (1993). «Human Biology and Health». Englewood Cliffs, New Jersey, USA: Prentice Hall. ISBN 0-13-981176-1. OCLC 32308337.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Брушная поласць
Гепаталогія
Залозы вонкавай сакрэцыі
Стрававальная сістэма
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Органы жывёл