wd wp Пошук:

Памяць

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Памяць (значэнні). Памяць — адна з псіхічных функцый і відаў разумовай дзейнасці, прызначаная захоўваць, накопліваць і ўзнаўляць інфармацыю; здольнасць доўгатэрмінова захоўваць інфармацыю аб падзеях знешняга свету і рэакцыях арганізму і шматразова выкарыстоўваць яе ў сферы свядомасці для арганізацыі наступнай дзейнасці.

Памяць — працэс назапашвання, захоўвання і наступнага ўзнаўлення мінулага вопыту. 3 пазіцый фізіялогіі памяць — гэта назапашванне і ўмацаванне часовых сувязей у галаўным мозгу. Памяць дазваляе аднавіць у свядомасці вобразы і падзеі мінулага, узнавіць з’явы, якія ў цяперашні момант не дзейнічаюць непасрэдна.

Якасная асаблівасць памяці — здольнасць запамінаць не прыватныя ўласцівасці і прыметы аб’екта, а яго агульныя характарыстыкі. Чалавек не абсалютна (фатаграфічна) узнаўляе аб’ект. Вобразы ўспрынятых раней жыццёвых сітуацый, сюжэты прачытаных кніг, убачаных тэлеперадач, як правіла, узнаўляюцца ў новых сувязях, камбінацыях і спалучэннях.

Без памяці немагчыма навучанне, захаванне вопыту і замацаванне зноў засвоеных формаў паводзін. Памяць для чалавека з’яўляецца асновай мыслення. Для таго каб мысліць, трэба камбінаваць вобразы або паняцці, дакладна ўяўляць прадметы, якія адсутнічаюць, або падзеі мінулага. Гэта азначае, што яны павінны прысутнічаць у памяці.

Памяць дазваляе аднавіць у свядомасці вобразы і падзеі мінулага, узнавіць з’явы, якія непасрэдна ў дадзены момант не адбываюцца. Навукоўцы выдзяляюць чатыры працэсы памяці: запамінанне, захаванне, узнаўленне і забыванне.

Запамінанне — гэта працэс памяці, пры дапамозе якога адбываецца захаванне новых элементаў, адчуванняў ці перажываняў у сістэму асацыятыўных сувязяў. Аснову запамінання складае ўсталяванне сувязі матэрыялу з сэнсам ў адно цэлае, якое з’яўляецца рэзультатам працы мыслення над зместам матэрыялу.

Захаванне — працэс назапашвання матэрыялу ў структуры памяці, што ўключае яго перапрацоўку і засваенне. Захаванне досведу прадстаўляе чалавеку магчымасць для навучання, развіцця яго пачуццёвых працэсаў, мыслення і маўлення.

Узнаўленне інфармацыі — гэта працэс актуалізацыі элементаў досведу. Узнаўленне бывае адвольным і міжвольным. Пры адвольным узнаўленні вобраз усплывае ў свядомасці без намаганняў чалавека.

Забыванне — страта магчымасці ўзнаўлення, а часам і пазнавання інфармацыі, што была запомнена раней. Часцей за ўсё забываюцца нязначныя дэталі. Забыванне бывае частковае і поўнае, часовае і працяглае.

Тыпалогіі памяці

Існуюць разнастайныя тыпалогіі памяці:

Законы памяці

Даследчыкі і навукоўцы выдзяляюць пэўныя заканамернасці ці законы памяці:

Паталогіі

Існуюць паталагічныя парушэнні памяці — амнезія, напрыклад, якая ў сваю чаргу падзяляецца на гіпамнезію, гіпермнезію і парамнезію. Пры гіпамнезіі у чалавека ёсць праблемы з запамінаннем ці ўзгадваннем. Гіпамнезія сустракаецца ў людзей у сталым веку або ў людзей з захворваннямі галаўнога мозгу. Гіпермнезія характарызуецца анамальным абвастрэннем памяці, у сувязі з чым бываюць праблемы з забываннем пэўных рэчаў. Парамнезія адзначаецца наяўясцю несапраўдных успамінаў, перамеваннем рэальнага і ўяўнага, сучаснасці і мінулага.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Памяць