wd wp Пошук:

Верасень

Верасень, ілюстрацыя Аляксандра Тарасевіча з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…»

Верасень — дзявяты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 30 дзён.

У выданнях Ф. Скарыны падаецца народная назва верасня — вресень[1], таксама яна згадваецца ў «Храналогіі» А. Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: сенцябр (верасень), сенцябр, верасень (сенцябр), і канчаткова — верасень.[3]

Назва месяца ў многіх еўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай September, якая паходзіць ад septem — сёмы, яго парадкавы нумар, пачынаючы ад сакавіка. У верасні адбываецца восеньскае раўнадзенства.

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:…
  2. Андрей Рымша. [Хронология]…
  3. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Верасень
Месяцы